4 траўня 2024, Субота, 21:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БРСМ атрымаў акрэдытацыю ў Еўрапейскай валанцёрскай службе

14
БРСМ атрымаў акрэдытацыю ў Еўрапейскай валанцёрскай службе

Лукашэнкаўскі саюз моладзі атрымаў акрэдытацыю ў Еўрапейскай валанцёрскай службе (ЕВС) у рамках праграмы Еўрапейскага звяза Erasmus +.

Пра гэта БелТА паведаміла сакратарка ЦК БРСМ Вікторыя Менанава.

Erasmus + - новая праграма Еўрапейскага звяза для адукацыі, трэнінгаў, моладзі і спорту. Гэтая праграма - пераемніца «Моладзі ў дзеянні» і іншых праграм, якія раней рэалізоўваліся Еўрапейскім звязам. Адной з ключавых падпраграм Erasmus + з'яўляецца Еўрапейская валанцёрская служба, распавяла Вікторыя Менанава.

Асноўнай мэтай ЕВС з'яўляецца персанальнае, адукацыйнае і прафесійнае развіццё маладых людзей з дапамогай нефармальнага навучання. ЕВС падтрымлівае ўдзел моладзі ў розных формах валанцёрскай актыўнасці як унутры, так і за межамі Еўрапейскага звяза. Такія праекты ўключаюць маладых валанцёраў ад 17 да 30 гадоў у некамерцыйную дзейнасць для агульнай карысці ў краінах, якія не з'яўляюцца іх краінамі пражывання.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках