29 красавiка 2024, панядзелак, 7:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баевікі ў Данбасе не выконваюць умовы перамір'я

10
Баевікі ў Данбасе не выконваюць умовы перамір'я

Сепаратысты і расейскія войскі атакавалі аэрапорт Данецка і абстрэльвалі ўкраінскія пазіцыі.

Пра гэта паведамляе кіраўнік групы «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Расейска-тэрарыстычныя войскі не выконваюць умовы перамір'я паводле пратаколу, падпісанага ўчора ў Менску паміж прадстаўнікамі Украіны, «ДНР» і «ЛНР» з удзелам АБСЕ. Працягваюцца напады і абстрэлы пазіцый і блокпостаў украінскіх войскаў на тэрыторыі Данбаса з боку расейскіх войскаў і тэрарыстаў», - піша ён.

У прыватнасці, учора пасля 18.00 і да цяперашняга моманту праціўнік учыніў некалькі спробаў атакаваць пазіцыі ўкраінскіх войскаў на тэрыторыі аэрапорта ў Данецку. Падчас аперацыі тэрарыстамі выкарыстоўваліся гранатамёты і агнямёты.

«Таксама пасля 18.00 учорашняга дня былі праведзены абстрэлы пазіцый украінскіх войскаў у раёне н.п.Попасная, Краснагораўка, Залатое, Наватроіцк», - піша Дзміртый Тымчук.

Украінскія войскі цалкам выконваюць умовы перамір'я, і адкрываюць толькі агонь у адказ пры нападзе на свае пазіцыі. Учора да 18.00, г.зн. да пачатку перамір'я, украінскімі войскамі быў знішчаны 1 танк, 6 САУ, 2 БТР, 1 БМП, 7 артылерыйскіх гармат, 6 мінамётаў, а таксама жывая сіла ворага (вялікая частка - у раёне Марыупаля).

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках