29 красавiка 2024, панядзелак, 6:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзярждэп ЗША: Расея растаптала прынцыпы дэмакратыі і міру

13
Дзярждэп ЗША: Расея растаптала прынцыпы дэмакратыі і міру

ЗША распрацоўваюць новыя санкцыі супраць Расеі.

Уварваўшыся ва Украіну, Расея растаптала прынцыпы, якіх прытрымліваюцца ЗША і Еўразвяз - прынцыпы дэмакратыі, міру, бяспекі. Пра гэта заявіла прэс-сакратарка Дзяржаўнага дэпартамэнту ЗША Мары Харф, перадае "Радыё Свабода".

"Менавіта таму мы калектыўна заяўляем, што мы ўсе падтрымліваем Украіну і будзем усё больш падтрымліваць яе", - сказала яна.

Прэс-сакратарка нагадала, што ЗША цяпер заканчваюць распрацоўку захадаў, якія паглыбяць і пашыраць санкцыі супраць фінансавага, энэргетычнага і абароннага сектараў эканомікі Расеі.

Харф адпрэчыла сцверджанне Расеі, нібыта напружанасць у свеце расце не толькі праз дзеянняў самой Расеі, але і праз дзеянні NATO.

Таксама яна дадала, што Украіна зрабіла цэлы шэраг запытаў наконт атрымання дапамогі. І партнёры Украіны, уключаючы ЗША, цяпер разглядаюць іх усе, каб разгледзець, як найлепш падтрымаць Украіну.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках