29 красавiка 2024, панядзелак, 0:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Вконтакте» афіцыйна стала перадаваць звесткі ФСБ

24
«Вконтакте» афіцыйна стала перадаваць звесткі ФСБ

Звесткі карыстальнікаў расейскіх інтэрнэт-рэсурсаў афіцыйна сталі даступныя ФСБ.

Сацыяльная сетка "Вконтакте" стала першай сярод расейскіх інтэрнэт-пляцовак, якую Роскомнадзор уключыў у свой рэестр закона аб блогерах, які ўвайшоў у дзеянне з 1 жніўня 2014 года, паведамляе РБК.

Гэта азначае, што кампанія атрымала уведзены гэтымі нормамі статус "арганізатара распаўсюду інфармацыі". Пляцоўкі з гэтым статусам павінны захоўваць на тэрыторыі Расеі звесткі аб дзеяннях сваіх карыстальнікаў цягам шасці месяцаў і дзяліцца гэтай інфармацыяй са спецслужбамі ў выпадках, абумоўленых у іншых законах, усталёўваць спецыяльнае абсталяванне і праграмна-тэхнічныя сродкі для забеспячэння пры патрэбе вышуковых мерапрыемстваў, а таксама рассакрэчваць Роскомнадзор інфармацыю аб наведвальнасці блогераў (калі такі блог-сэрвіс у сайта ёсць) і іх кантакты.

Прэс-сакратар Роскомнадзора Вадзім Ампялонскі пацвердзіў, што "Вконтакте" стаў першай пляцоўкай, якая патрапіла ў рэестр. Выканаўчы дырэктар "Вконтакте" Дзмітрый Сяргееў паведаміў, што сацсетка атрымлівала апавяшчэнне ад Роскомнадзора аб унясенні ў рэестр.

"Відавочна, што паводле закону мы такім арганізатарам з'яўляемся, і няма нічога дзіўнага ў тым, што мы апынуліся ў гэтым рэестры."Вконтакте" будзе дзейнічаць, перш за ўсё, у інтарэсах карыстальніка ў статусе прызнанага арганізатара распаўсюду інфармацыі. Наколькі мы разумеем, у рэестр гэтак жа, як і ВК, унесены або будуць унесеныя бліжэйшым часам усе буйныя пляцоўкі", - заявіў Сяргееў.

Са слоў Ампялонскага, цяпер разглядаюцца дакументы яшчэ трох інтэрнэт-кампаній - ТАА "Яндэкс", ТАА "Рамблер Інтэрнэт-холдынг" і ЗАТ "Мамба", у рэестр іх могуць уключыць на наступным тыдні. Апавяшчэнні іншым пляцоўках рэгулятар пакуль не дасылаў.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках