29 красавiка 2024, панядзелак, 3:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Патрыярх УПЦ КП Філарэт: У Пуціна ўсяліўся шатан

38
Патрыярх УПЦ КП Філарэт: У Пуціна ўсяліўся шатан

Патрыярх Кіеўскі і ўсёй Русі-Украіны заявіў, што Уладзімір Пуцін трапіў пад дзеянне шатана.

Пра гэта гаворыцца ў заяве, апублікаванай на афіцыйным сайце Украінскай праваслаўнай царквы Кіеўскага Патрыярхату, паведамляе "Обозреватель".

"З вялікім шкадаваннем павінен цяпер сказаць публічна, што сярод уладароў свету гэтага, што паводле факту хрышчэння належаць да Праваслаўнай Царквы, з'явіўся сапраўдны новы Каін - не імем, але справамі. Справы гэтыя сведчаць, што згадваны ўладар, як і першы ў гісторыі Братазабойца Каін, трапіў пад дзеянне шатана", - гаворыцца ў заяве патрыярха. Так, кіраўнік расейскай дзяржавы "кажа шчырую і відавочную хлусню", "цынічна хлусіць" і "пасылае ў нашу краіну забойцаў-наймітаў". "Наступствам такіх ягоных дзеянняў з'яўляюцца шматлікія ахвяры", - заявіў патрыярх.

На думку кіраўніка УПЦ КП, менавіта на Уладзіміру Пуціну ляжыць "найбольшая віна" за загубу людзей на ўсходзе Украіны.

"У ягонай волі і ўладзе - неадкладна спыніць смерці і кровапраліцце, але ён дзеля пыхі сваёй працягвае памнажэнне зла. Ён называе сябе братам для ўкраінскага народа, але напраўду ён справамі сваімі праўдзіва стаў новым Каінам, праліваючы братнюю кроў і хлуснёй аблытваючы ўвесь свет", - заявіў патрыярх.

Пры гэтым расейскі лідэр "застаецца глухім" да заклікаў раздумацца, "бо ў яго, як у Юду Іскарыёта, увайшоў шатан", - перакананы патрыярх. "Аднак спадзеючыся на Божую міласэрнасць да ўсіх грэшнікаў, захоўваем яшчэ надзею і на пакаянне гэтага ўладара і звяртаем да яго заклік мільёнаў людзей - спыніцеся, спыніце прымнажэнне хлусні і забойстваў, схамяніцеся! Бо сваімі ўчынкамі Вы адлучаўся сябе ад Праваслаўнай Царквы і Бога, выракаеце сябе на ганебны канец гэтага жыцця і на вечнае асуджэнне ў пекле - у жыцці будучага веку", - звярнуўся кіраўнік УПЦ КП да прэзідэнта РФ.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках