29 красавiка 2024, панядзелак, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цэннікі на грыбы на розных канцах «Камароўкі» адрозніваюцца ў два разы

24
Цэннікі на грыбы на розных канцах «Камароўкі» адрозніваюцца ў два разы

На сталічным рынку самыя распаўсюджаныя дары лесу - гэта баравікі, ці белыя грыбы.

Крыху менш чырвонагаловікаў і маслякоў, а падбярозавікі і лісічкі мы знайшлі толькі ў пары месцаў. Прадаюць грыбы і купкамі, і вёдрамі ад аднаго да пяці літраў. Самая папулярная тара - літровае вядзерца з-пад маянэзу. За белыя грыбы, якія ў яго змяшчаліся, прасілі ад 45 да 100 тысяч рублёў. Пры гэтым купку баравікоў ацэньвалі ў 30 - 80 тысяч. Кошты вельмі розныя - такое адчуванне, што іх часам бяруць з галавы, не звяртаючы ўвагі на канкурэнтаў. Ды і самі «купкі» нават на выгляд у прадаўцоў адрозніваліся, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

На вагу грыбы прадавалі толькі ў адным месцы, прасілі ад 50 да 80 тысяч рублёў за кг. Затое там, дзе прадаюць купкамі і вядзерцамі, можна таргавацца.

- Дзяўчына, гэта ж базар, згаворымся і танней. Тут жа стаіш і думаеш, як збыць хутчэй і дадому паехаць! - Кажа гандлярка, жанчына са Старых Дарог.

У Менск дары лесу прыехалі ў асноўным з Асіповічаў, Старых Дарог, Мядзела, Стоўбцаў, Шаркаўшчыны, Вілейкі і Баранавічаў.

- Калі спякота ўдарыць, то грыбы хутка адыдуць, - распавядае Валянціна, якая прывезла баравікі з Вілейкі. - Яны любяць хмурнае, вільготнае надвор'е, туман! Было пахаладанне і дажджы - яны і высыпалі, а цяпер сухое надвор'е, хутка знікнуць.

Цэннікі

Баравікі - ад 30 да 80 тысяч, у сярэднім па 40 - 60 тысяч за літр. За 3-літровае вядро - ад 85 тысяч да 200 тысяч, 5-літровае - 150 - 220 тысяч.

Чырвонагаловікі. За купку просяць ад 25 да 45 тысяч, у вядзерцы з-пад маянэзу - 25 - 50 тысяч.

Маслякі - 25 - 35 тысяч за літр, 3-літровае вядро - 70 - 90 тысяч, а 5-літровае знайшлося за 300 тысяч рублёў.

Кілаграм маслякоў - 60 тысяч рублёў.

Махавікі - купка 20 - 25 тысяч.

Рыжыкі - 50 - 70 тысяч рублёў за літр.

Падбярозавікі - 25 - 45 тысяч за літр.

Лісічкі - 35 - 50 тысяч за літр.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках