29 красавiка 2024, панядзелак, 5:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва ў сувязі з інцыдэнтам у Эстоніі ўзмацняе кантроль на мяжы

2
Літва ў сувязі з інцыдэнтам у Эстоніі ўзмацняе кантроль на мяжы

Літва, рэагуючы на захоп службовай асобы службы бяспекі Эстоніі, узмацніла кантроль сваёй мяжы.

Пра гэта заявіў прэм'ер Літвы Альгірдас Буткявічус, піша ru.delfi.lt.

"Магу сказаць, што ўчора былі прынятыя некаторыя пастановы ў сувязі з узмацненнем кантролю на мяжы на памежных участках", - у суботу журналістам заявіў Буткявічус.

З ягоных слоў, пастановы былі прынятыя пасля сустрэчы з міністрам унутраных спраў Далюсам Баракаўскасам.

"Адразу ж прынятыя пастановы і дадзенае ўказанне Службе аховы дзяржаўнай мяжы", - сказаў прэм'ер.

Ён заявіў, што не валодае інфармацыяй аб тым, што падобныя правакацыі могуць быць праведзеныя і ў Літве.

"Такіх звестак у нас няма, аднак хапае нам і гэтага прыкладу (у Эстоніі)", - сказаў Буткявічус.

Ён падкрэсліў, што інцыдэнт у Эстоніі ацэньвае вельмі адмоўна. Са слоў літоўскага прэм'ера, пры ўзнікненні нейкіх спрэчных момантаў Расея павінна была звярнуцца да Эстоніі, а не займацца незаконнай дзейнасцю.

"Калі ўчыняецца такая правакацыя, я яе ацэньваю адназначна адмоўна і мяркую, што такое нельга дапускаць", - сказаў прэм'ер.

У пятніцу афіцыйныя прадстаўнікі Таліна заявілі, што паблізу памежнага пункта Лухамаа групай расейцаў быў захоплены супрацоўнік эстонскай паліцыі бяспекі, які выконваў службовыя абавязкі.

Паводле звестак эстонскай стараны, супрацоўнік паліцыі выконваў службовыя абавязкі падчас аперацыі па прадухіленні транспамежнага злачынства.

У сваю чаргу ФСБ Расеі заявіла, што супрацоўнік паліцыі бяспекі Эстоніі быў затрыманы ў Пскоўскай вобласці ў той час, калі ён праводзіў агентурную аперацыю.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках