28 красавiка 2024, Нядзеля, 23:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея стварае першую за 20 гадоў вайсковую базу ў Арктыцы

21
Расея стварае першую за 20 гадоў вайсковую базу ў Арктыцы

База з'явіцца на Новасібірскіх выспах.

Для яе стварэння атрад караблёў Паўночнага флота Расеі ўжо выйшаў у Баранцавым моры з Севераморска, паведамляе BBC.

"Галоўная мэта чарговага паходу атрада караблёў Паўночнага флота ў Арктыку - даставіць асабісты склад, тэхніку і маёмасць тактычнай групы Паўночнага флоту", - заявіў камандуючы Паўночным флотам адмірал Уладзімір Каралёў.

Сярод судоў, якія ўдзельнічаюць у экспедыцыі - вялікі супрацьлодкавы карабель "Адмірал Леўчанка", вялікія дэсантныя караблі "Георгій Пераможца" і "Кандапога", танкер "Сяргей Восіпаў", выратавальны буксір "Памір" і калектарнае судна Балтыйскага флоту "Аляксандр Пушкін".

Як адзначаюць экспэрты, будаўніцтва базы на архіпелагу блізу нарвежскай марской мяжы з'яўляецца сігналам Масквы іншым дзяржавам, што разгортваецца актыўная дзейнасць у арктычным рэгіёне.

Савецкая база на Новасібірскіх выспах была пакінутая больш за 20 гадоў таму.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках