29 красавiка 2024, панядзелак, 6:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» саступіла рыжскаму ў чэмпіянаце КХЛ

6
Менскае «Дынама» саступіла рыжскаму ў чэмпіянаце КХЛ

Беларускія хакеісты пацярпелі гасцявую паразу ад рыжскіх дынамаўцаў.

"Дынама" (Рыга) - "Дынама" (Менск) - 4:2 (0:1, 1:0, 3:1).

6 верасня. "Арэна-Рыга". 7700 гледачоў.

"Дынама" (Рыга): Масальскіс; Цыбульскіс - К.Рэдліх, Цыпуліс - Індрашыс - Дарзіньш; Ючына - Генуэй, Мэя - Джэрыньш - Госа; Сотніекс - Пуяц, М.Рэдліх - Шчаслівы - Букартс; Скварцоў - Упіціс - Саўліетыс.

"Дынама" (Менск): Хаўген (Мільчакоў, 44.25); Крайчэк - Гарошка, Элісан - Вэске - Лінгле; Бэйлен - Нагачоў, Чычу - Шчахура - Калюжны; Шынкевіч - Лісавец, Развадоўскі - Дрозд - Гаўрус; Кулакоў - Кітараў - Мялешка; Елісеенка.

Шайбы: 0:1 - Чычу (11.35, у меншасці), 1:1 - К. Рэдліх (Дарзіньш, Індрашыс, 35.19, у большасці), 2:1 - Шчаслівы (Госа, Генуэй, 41.53, у большасці), 3:1 - Цыбульскіс (Індрашыс, К.Рэдліх, 44.25, у большасці), 4:1 - Букартс (Скварцоў, Шчаслівы, 47.36), 4:2 - Шчыхура (Лінгле, Чычу, 53.08, у большасці).

Кідкі: 26 - 38.

Штраф: 14 - 14.

На другую гульню новага сэзона "зуброў" вывеў на лёд іхні капітан Аляксей Калюжны, які прапускаў пераможны гасцявы двубой з фінскім "Ёкерытам" (5:4, у авэртайме) праз праблемы са здароўем. Першы перыяд рыжскай сустрэчы госці правялі ўпэўнена, і ў яго сярэдзіне сваю чацвёртую ў гэтым сэзоне шайбу закінуў навабранец менскай суполкі Джонатан Чычу, прычым спаборнік меў колькасную перавагу. Да першага перапынку абодва спаборнікі маглі пацэліць у брамы адзін аднаго, але шайба ў сетку не патрапіла. Другі перыяд гаспадары пачалі вельмі актыўна, спрабуючы зраўняць лік. І гэта яны здалелі на 15-й хвіліне. Калі рыжане гулялі ў большасці, вызначыўся Крысяніш Рэдліх. Пачатак заключнай траціны матчу стаў няўдалым для падапечных Любаміра Покавіча - на працягу дзвюх з паловай хвілін гаспадары двойчы пацэлілі ў браму Ларса Хаўгена, зноў зрэалізаваўшы колькасную перавагу. Пасля гэтага нарвэжца на апошняй мяжы абароны замяніў Дзмітрый Мільчакоў, але і ён неўзабаве прапусціў шайбу. У астатнім да фінальнай сірэны часе менчукі вельмі намагаліся адквітацца, але здолелі закінуць толькі адну шайбу, піша БелТА.

Наступная сустрэча першай выязной сэрыі менскае "Дынама" правядзе ў панядзелак, 8 верасня, у Санкт-Пецярбургу супраць мясцовага СКА, які сёння адолеў на сваёй пляцоўцы пачаткоўца Кантынэнтальнай хакейнай лігі "Сочы" з лікам 3:2.

Вынікі іншых сённяшніх сустрэч:

"Авангард" - "Адмірал" - 4:2,

"Сібір" - "Металург" (Новакузнецк) - 6:1,

"Аўтамабіліст" - "Медвяшчак" - 3:2,

"Барыс" - "Амур" - 3:2 (праз буліты),

"Металург" (Магнітагорск) - "Слован" - 2:3,

"Ак Барс" - "Атлант" - 1:4,

"Салават Юлаеў" - "Віцязь" - 6:1,

"Северсталь" - "Трактар" - 2:2,

"Тарпеда" - "Югра" - 1:3,

"Ёкерыт" - "Лакаматыў" - 3:2.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках