7 траўня 2024, aўторак, 19:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямён Сяменчанка: Спагнанне з генералаў будзе, нягледзячы на чыны

9
Сямён Сяменчанка: Спагнанне з генералаў будзе, нягледзячы на чыны

Камбат «Данбаса» патрабуе расследавання трагедыі пад Ілавайскам.

Пра гэта Сямён Сяменчанка напісаў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук».

«Сёння палічыў неабходным высветліць сітуацыю з расследаваннем абставінаў трагедыі ў Ілавайску, піша ён 8 верасня. - Сустрэўся з галоўным вайсковым пракурорам Украіны, пагаварыў з сябрамі следчай групы. У мяне склалася ўражанне, што афіцэры рэальна зацікаўленыя правесці гэтае расследаванне і давесці яго да лагічнага завяршэння. Заклікаю ўсіх афіцэраў і байцоў падраздзяленняў, якія маюць інфармацыю пра абставіны, якія прывялі да атачэння нашых войскаў да супрацоўніцтва са следчай групай. Калі на вас будзе весціся ўціск з боку любых службовых асобаў - звяртайцеся ў вайсковую пракуратуру ці асабіста да мяне - гатовы выдзеліць ахову».

Расследаванне гэтага злачынства, а таксама іншых рэзанансных спраў што да зоны АТА - вельмі важна для арміі і грамадства, адзначыў камбат «Данбаса».

«Гэта сігнал і тым хто не задумваецца пра наступствы свайго непрафесіяналізму або халатнасці і тым, хто змагаецца за Радзіму - што спагнанне з генералаў будзе не зважаючы на прозвішчы, сувязі і чыны», - сказаў Сямён Сяменчанка.

Нагадаем, пад Ілавайскам байцы ўкраінскіх добраахвотніцкіх батальёнаў патрапілі ў акружэнне. Многія з іх былі забітыя або апынуліся ў палоне.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках