7 траўня 2024, aўторак, 16:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Справу лётчыцы Саўчанкі разгледзяць у судзе Масквы

6
Справу лётчыцы Саўчанкі разгледзяць у судзе Масквы

У Басманным судзе Масквы адбудзецца судовае паседжанне, на якім будуць разглядаць скаргу абароны ўкраінскай лётчыцы.

Пра гэта сёння, 9 верасня, паведаміў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» адзін з адвакатаў Надзеі Саўчанкі Мікалай Полазаў.

«Разгляд скаргі абароны Надзеі Саўчанкі на пастанову аб стацыянарнай экспертызе адбудзецца ў Басманным судзе 26.09 а 10:00, зала 19, - піша ён. - Шчыра спадзяюся на справядлівы і законны разгляд скаргаў як Басманным раённым судом, так і кіраўніком СК Бастрыкіным і Генпракурорам Чайкам».

Акрамя таго, адвакат Саўчанкі Ілля Новікаў заявіў, што адвязе ў Варонеж скаргу на адмову ў распачынанні справы паводле заявы аб выкраданні.

Надзея Саўчанка трапіла ў палон да тэрарыстаў у Данбасе, пасля чаго лётчыца апынулася ў следчым ізалятары ў расейскім горадзе Варонежы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках