7 траўня 2024, aўторак, 20:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Жэліба: Прывязка кошту бензіну да даляра ўзмоцніць інфляцыю

50
Барыс Жэліба: Прывязка кошту бензіну да даляра ўзмоцніць інфляцыю

Улады знайшлі спосаб працягнуць папаўняць казну ва ўмовах, калі нафта ва ўсім свеце становіцца больш таннай.

Сёння «Белнафтахім» прывязаў кошт бензіну да курсу даляра. Што гэта будзе азначаць для канчатковага спажыўца, колькі разоў падаражэе бензін бліжэйшым часам і якія будуць наступствы такой прывязкі для эканомікі Беларусі, распавёў рэдакцыі сайта charter97.org эканаміст Барыс Жэліба.

- Гэта адмазка канцэрна «Белнафтахім». Уладамі была пастаўленая стратэгічная задача: зраўняць беларускія кошты з расейскімі ў асноўных таварных групах. На прыкладзе нафтапрадуктаў мы гэта добра назіраем. Яны ўжо не толькі зраўнялі, а ў рэгіёнах Расеі кошты таксама адрозніваюцца, але нават, калі браць еўрапейскую частку, то дзесьці па дызелю і па 92-му і 95-му бензіну нашы кошты ўжо можа і вышэй сталі. Звычайна мы бярэм для параўнання суседнюю Смаленскую вобласць. Гэтую задачу ўладаў «Белнафтахім» ударна выканаў.

- Якія яшчэ ва ўладаў засталіся прыёмы для папаўнення казны за кошт простых грамадзян?

- Як вядома, аўтамабільнае паліва - гэта падакцызны тавар. І ў коштах на гэтыя тавары змяшчаецца вялікі акцызны падатак, які паступае ў бюджэт. А праблемы ў нашага бюджэту былі заўсёды, але сёння абвастрыліся. Урад шукае на хуткую руку, чым бы папоўніць яго даходную частку. На наступны год ужо практычна развязанае пытанне з падаходным падаткам: павелічэнне яго на 1% пад прыкрыццём таго, што гэта пойдзе шматдзетным сем'ям. Але ўжо падлічылі, што калі ім што і пойдзе, то толькі малая частка. І плануецца падвышэнне адсотка падатку на дадатковую вартасць: замест 20% зрабіць 22%. Дык вось, што тычыцца падаткаў, мы да расейскіх адсоткаў падатковых ставак ніяк не імкнёмся, а наадварот, сыходзім, бо калісьці ПДВ быў роўны расейскаму, 18%, але сёння ўжо 20%, а заўтра будзе 22%, а вось што тычыцца коштаў - мы ўдарнымі тэмпамі запаўняем бюджэт. Ну, а каго яшчэ трэба абіраць? Уладальнікі аўтамабіляў - людзі больш-менш заможныя, а значыць, першыя на чарзе. Павышаюцца кошты на паліва.

Яны кажуць, маўляў, нам трэба падвысіць адпускныя кошты, бо падаражэла ўся зыходная сыравіна. А нафта ж цяпер таннее. У тым ліку і расейская марка Urals: яна цяпер ужо дзесьці $100 і менш даляраў за барэль. Таму тут інфляцыя не праходзіць. І, здавалася б, трэба зніжаць кошты ці хаця б іх не падвышаць. Але тут улады наважваюць, што трэба прывязацца да даляра, бо як раз беларускі рубель устойліва дэвальвуецца.

- Колькі разоў яшчэ падаражэе бензін да Новага года?

- Я думаю, яшчэ адзін разок дакладна.

- Ці падаражэюць іншыя тавары праз рост коштаў на бензін?

- Натуральна. Бо бензін - гэта транспарт і транспартныя паслугі, імі карыстаюцца практычна ўсе прадпрыемствы. Значыць, прадукцыя гэтых заводаў таксама падаражэе, бо ў іх кошт закладваецца і кошт транспарціроўкі сыравіны. І нас чакае новы штуршок да інфляцыі. Так бывае заўсёды пры падвышэнні коштаў на маторнае паліва.

- То бок, гэтая прывязка бензіну да даляра пагоршыць і без таго вялікую інфляцыю?

- Цалкам дакладна. Усе кошты паціху пачнуць рухацца ўверх.

Нагадаем, гэта ўжо трэцяе падаражанне паліва за 2014. Два папярэднія адбыліся на працягу лета.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках