7 траўня 2024, aўторак, 16:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зноў падаражэў бензін

131
Зноў падаражэў бензін

З 19 жніўня 2014 змяняецца кошт нафтапрадуктаў.

Канцэрнам «Белнафтахім» зацверджаныя новыя продажныя і раздробныя кошты нафтапрадуктаў, паведамляе прэс-служба канцэрна.

Раздробны кошт бензіну і дызельнага паліва, што рэалізуюцца праз АЗС, павялічыўся ў сярэднім на 4,3 адсоткі.

Бензін аўтамабільны неэтылаваны Нармаль-80, бензін неэтылаваны АІ-80-К3 (АІ-80-К4, АІ-80-К5) будзе каштаваць 8800 беларускіх рублёў за 1 літр; бензін аўтамабільны АІ-92-К3 - 9500 беларускіх рублёў; бензін аўтамабільны АІ-92-К5, бензін неэтылаваны АІ-92-К5-Еўра - 9700 беларускіх рублёў; бензін аўтамабільны АІ-95-К5, бензін неэтылаваны АІ-95-К5-Еўра - 10400 беларускіх рублёў; паліва дызельнае ДТ-Л-К4, гатунак З, паліва дызельнае ДТ-З-К4, гатунак F - 10500 беларускіх рублёў; паліва дызельнае ДТ-Л-К5, гатунак З, паліва дызельнае ДТ-З-К5, гатунак F - 10700 беларускіх рублёў; паліва дызельнае ДТ-З-К5 клас 2 - 12100 беларускіх рублёў.

"Перагляд кошту зроблены ў мэтах кампенсацыі змены курсу беларускага рубля ў дачыненні да замежных валют", - адзначылі ў прэс-службе "Белнафтахіма".

Апошні раз у Беларусі кошт аўтамабільнага паліва падвышаўся ў сярэднім на 5% 8 ліпеня.

Напісаць каментар 131

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках