7 траўня 2024, aўторак, 16:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шведскія навукоўцы вызначылі, што мёд больш эфектыўны за антыбіётыкі

9
Шведскія навукоўцы вызначылі, што мёд больш эфектыўны за антыбіётыкі

Шведскія навукоўцы разабраліся, чым менавіта мёд карысны для здароўя і якія рэчывы забяспечваюць яго бактэрыцыдныя ўласцівасці.

Гэта ўнікальная група з 13 малочнакіслых бактэрый, якія трапляюць у мёд з мядовага валлячыка пчол. Пра новае адкрыццё паведамляецца ў часопісе International Wound Journal, а коратка пра яго можна прачытаць у прэс-рэлізе Лундскага ўніверсітэта.

У лабараторных умовах гэтыя бактэрыі былі выпрабаваныя на некалькіх небяспечных патагенных арганізмах - меціцылін-рэзісцентным залацістым стафілакоку, сінегнойнай палачцы і ванкаміцынарэзістэнтным энтэракоку, у ліку іншых. Усе гэтыя мікробы былі знішчаныя дзякуючы актыўным злучэнням, якія выдзяляюцца малочнакіслымі бактэрыямі, піша Lenta.ru.

Затым навукоўцы перайшлі да доследаў па-за сценамі лабараторыі і змазалі свежым мёдам незагойныя раны некалькіх коней (іх уладальнікі беспаспяхова спрабавалі выкарыстаць для лячэння жывёл розныя прэпараты). У выніку ўсе язвы зажылі.

На думку даследчыкаў, сакрэт эфектыўнасці мёду - у шырокім дыяпазоне дзеючых рэчываў. «У антыбіётыках звычайна прысутнічае толькі адно такое рэчыва, а 13 малочнакіслых бактэрый здольныя падбіраць патрэбны "кактэйль" у залежнасці ад пагрозы. Шмат мільёнаў гадоў яны абараняюць пчол і іх мёд ад шкоднасных мікраарганізмаў. Аднак у мёдзе, які прадаецца ў крамах, жывых бактэрый няма, што моцна аслабляе яго антымікробныя ўласцівасці», - распавёў адзін з аўтараў даследавання Тобіяс Олафсан (Tobias Olofsson).

Але рэзістэнтнасць хваробатворных бактэрый да антыбіётыкаў, якая расце, робіць медыцынскае выкарыстанне «жывога» мёду вельмі актуальным, адзначаюць навукоўцы.

Фота: AFP

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках