7 траўня 2024, aўторак, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Малайзія асцерагаецца адпраўляць экспэртаў у Данбас

5
Малайзія асцерагаецца адпраўляць экспэртаў у Данбас

Улады Малайзіі асцерагаюцца адпраўляць экспэртаў для далейшага расследавання катастрофы Boeing 777 у Данбас.

Нягледзячы на абвешчанае замірэнне, сутыкненні прадаўжаюцца. Пра гэта заявіў міністр абароны краіны Хішамудзін Хусэйн, піша РБК.

«Малайзiя не хоча падстаўляць пад рызыку і небяспеку групу малайзійскіх спецыялістаў, якая задзейнічаная ў расследаванні», - гаворыцца ў паведамленні, распаўсюджаным прэс-службай мінрэгіён Украіны.

Тым не менш на Украіну ўжо адпраўленыя 20 спецыялістаў, якія гатовыя пачаць працу на месцы авіякатастрофы, як толькі з'явіцца такая магчымасць.

Віцэ-прэм'ер-міністр Украіны, кіраўнік дзяржкамісіі для расследавання прычын падзення самалёта Уладзімір Гройсман, у сваю чаргу, заявіў, што рэжым спынення агню, які ўведзены на ўсходзе Украіны, дазволіць міжнародным экспэртам прадоўжыць расследаванне прычын катастрофы малайзійскага Boeing 777.

«Мы гатовыя надаць усялякую падтрымку для таго, каб група расследавання катастрофы самалёта пачала як мага хутчэй працаваць на месцы трагедыі», - запэўніў ён.

Раней сёння кіраванне бяспекі Нідэрландаў (Dutch Safety Board, DSB) апублікавала папярэднюю справаздачу пра расследаванне абставінаў катастрофы малайзійскага Boeing на ўсходзе Украіны. Лайнер «раскідаўся ў паветры, магчыма, як следства структурнага пашкоджання, выкліканага трапляннем у яго вялікай колькасці высокаэнэргетычных аб'ектаў».

Boeing 777 Malaysia Airlines, які выконваў рэйс MH17 з Амстэрдама ў Куала-Лумпур, пацярпеў катастрофу ўвечары 17 ліпеня. Лайнер зваліўся ў ваколіцах вёскі Грабава Данецкай вобласці. На борце знаходзіліся 298 чалавек (большасць з іх - грамадзяне Нідэрландаў), усе яны загінулі. На месцы катастрофы малайзійскага Boeing працавалі больш за сто міжнародных экспэртаў.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках