4 траўня 2024, Субота, 14:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка дрэнна выглядаў у навагоднюю ноч

213

Выступленне беларускага дыктатара Напярэдадні Новага года адрознівалася ад папярэдніх.

Выглядаў Лукашэнка пастарэлым і стомленым. Выступ быў філасофскім, было прыкметна, што тэкст чытаецца ім з экрана.

«Чалавечае жыццё нярэдка параўноўваюць з дарогай. І гэта дарога з адмысловымі правіламі. Па ёй можна прайсці толькі адзін раз і нельга павярнуць назад.

Старажытныя мудрацы вучылі: шануйце кожнае светлае імгненне жыцця, кожную радасць. Не дазваляйце дробнай прыкрасці і засмучанасці захапіць вас. Не растрачвайце сябе на зайздрасць, крыўды і зласлоўе. Толькі тады вы пачняце жыць сапраўдным жыццём і здабудзеце сапраўднае шчасце.

Мы часам, наракаючы на імгненныя цяжкасці, не заўважаем самага важнага, не шануем тыя дары, якія дае нам жыццё.

Сапраўдныя каштоўнасці часам не прыкметныя ў звычайнай мітусні. І часта людзі пачынаюць разумець іх значэнне толькі тады, калі страчваюць іх незваротна.

Галоўная каштоўнасць, за якую мы павінны дзякаваць лёсу, - гэта мір. Мір у нашых сем'ях, у нашай краіне, у стасунках паміж людзьмі», - заявіў Лукашэнка.

Адыходзячы год, на ягоную думку, падарыў нам нямала падстаў для радасці. «Нас стала больш амаль на 7 тысяч чалавек», - гэта быў адзіны аргумент.

Напісаць каментар 213

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках