4 траўня 2024, Субота, 14:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Курт Вулхайзер: Ствараецца гарадская беларускамоўная культура

16
Курт Вулхайзер: Ствараецца гарадская беларускамоўная культура

Беларуская мова вяртае свае пазіцыі ў гарадах краіны.

Пра гэта заявіў вядомы даследчык, прафесар Брандэйскага ўніверсітэта ў ЗША Курт Вулхайзер. З ягоных слоў, цяпер ствараецца беларускамоўная гарадская культура, а таксама літаратура і музыка, паведамляе «Радыё Рацыя».

Вучоны мяркуе, што беларуская мова ўжо можа добра адчуваць сябе ў горадзе, а гэта вельмі важна для кожнай сучаснай мовы ў Еўропе. Што тычыцца новых носьбітаў мовы ў горадзе, то гэта пераважна маладыя людзі.

«Гэта не толькі гуманітарыі, гэта і эканамісты, юрысты, спецыялісты ў маркетынгу. Гэта новая плынь, кажа ён. - У пачатку 90-ых у Адраджэнні ўдзельнічалі ў асноўным гуманітарыі, а бізнэсоўцаў сярод таго пакалення мала было. Гэта вельмі цікавая з'ява, і для будычыні мовы гэта адыграе важную ролю. Многія маладыя людзі хочуць вылучацца, таму пачынаюць размаўляць па-беларуску, акрамя таго, беларуская мова становіцца не толькі элітнай, але моднай і сучаснай».

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках