4 траўня 2024, Субота, 9:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літва перайшла на еўра

9
Літва перайшла на еўра

Літва афіцыйна перайшла на адзіную еўрапейскую валюту.

Да сярэдзіны года кошты будуць указваць адначасова ў еўра і літах, піша ru.DELFI.lt.

Пастанова аб пераходзе была прынятая 23 ліпеня 2014 года. Тады Еўракамісія і Еўрапейскі цэнтральны банк (ЕЦБ) заявіў, што Літва выканала ўсе ўмовы для ўвядзення еўра і з 1 студзеня 2015 года стане 19-м сябрам еўразоны.

23 снежня прэзідэнт Даля Грыбаўскайтэ падпісала дзяржаўны бюджэт у еўра. Пры гэтым даходы дзяржаўнай казны на год складаюць 7,98 мільярда еўра, выдаткі - 8,33 мільярда еўра. Грыбаўскайтэ заяўляла, што зацверджаны бюджэт арыентаваны на скарачэнне сацыяльнага разрыву, і павялічвае фінансаванне абароны дзяржавы.

Абмен літаў на еўра будзе ажыццяўляцца, у прыватнасці, у камерцыйных банках, паштовых аддзяленнях, касах Цэнтральнага банка Літвы.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках