4 траўня 2024, Субота, 15:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мігрантаў у РФ пусцяць толькі па замежных пашпартах

4
Мігрантаў у РФ пусцяць толькі па замежных пашпартах

Выключэнне зроблена для беларусаў, казахстанцаў і ўкраінцаў.

Грамадзяне Узбекістана, Таджыкістана і некаторых іншых краін СНД будуць з пачатку гэтага года ўязджаць у Расею толькі па замежных пашпартах. Выключэнне зробленае для грамадзян Беларусі і Казахстана - краін якія ўваходзяць у Мытны саюз, а таксама для Украіны ў сувязі са «складаным унутрыпалітычным становішчам».

Раней грамадзяне краін СНД маглі прыязджаць у Расею па ўнутраным асноўным дакуменце, які пацвярджае асобу. Як адзначае ТАСС, аб візавым уездзе размова па-ранейшаму не ідзе.

Выключэнне, са слоў кіраўніка ФМС Канстанціна Рамаданаўскага, паводле новых правіл будзе зробленае толькі для Кіргізіі, якая вядзе перамовы аб уваходжанні ў ЕАЭС і Украіны ў сувязі са складаным ўнутрыпалітычным становішчам у гэтай краіне.

Акрамя таго, з гэтага года для працоўных мігрантаў уводзіцца комплексны экзамен па рускай мове, гісторыі і праве. Яго не давядзецца праходзіць высокакваліфікаваным спецыялістам, дзецям да 18 гадоў і ўдзельнікам дзяржпраграмы ў перасяленні суайчыннікаў. Дакладны кошт праходжання комплекснага экзамену пакуль не абвешчаны. Вядома, што рэкамендаваны кошт не павінен перавышаць 5 тысяч рублёў.

Таксама фірмы і арганізацыі атрымалі права наймаць працоўных мігрантаў па патэнтах, а не квотах. З 2015 года кошт патэнта на працу для замежных грамадзян у сталіцы вырас.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках