4 траўня 2024, Субота, 9:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Цыгарэты ў Беларусі падаражэлі

6
Цыгарэты ў Беларусі падаражэлі

Пасля Новага года выдаткі курцоў павялічыліся ад 1,3% да 12,5%.

З 1 студзеня ў Беларусі падаражэла большасць марак цыгарэт. Новыя кошты тытунёвай прадукцыі апублікавала Міністэрства падаткаў і збораў, паведамляе TUT.by.

Многія танныя цыгарэты ад гарадзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман» вырастуць у кошце на 150 рублёў: Queen colibri, Matrix BLUE і portal ONE - да 5850 рублёў; ФЭСТ COMPACT і CREDO - да 5950 рублёў; Minsk city і Minsk capital - да 6150 рублёў; ФЭСТ - да 6450 рублёў; Магнат, МЕНСК, Прэм'ер, Cooper - да 7550 рублёў; NZ 8 і NZ 10 - да 7 650 рублёў; МІНСК SUPERSLIMS, NZ Black, NZ Gold, Queen, Solange - да 7 850 рублёў; Cooper super slims - да 7,9 тысячы; Alliance - да 8 150 рублёў; portal GOLD і SILVER - да 8850 рублёў за пачак.

Цыгарэты «Карона» ад фабрыкі «Тытунь-інвест» пасля Новага года падаражэюць усяго на 100 рублёў - да 7,5 тысячы. На 200 рублёў павялічацца цэннікі на маркі Форт (6,9 тысячы), Карона слім (7,2 тысячы), Карона Super Slims (7,7 тысячы), Magna (8,9 тысячы).

Новы кошт лінейкі More - 8,5 тысячы. На 500 рублёў падаражэлі і цыгарэты Golden Gate - 8,4 тысячы за пачак.

У сярэднім коштавым сегменце Velvet павялічыцца ў кошце на 200 рублёў - да 10,6 тысячы. Пачак Pall Mall, Pall Mall Nanokings і Pall Mall Superslims з 1 студзеня будзе каштаваць на 300 рублёў даражэй, чым цяпер, - 11,5 тысячы. Столькі ж будзе каштаваць і лінейка LD.

Некаторыя маркі цыгарэт са 1 студзеня падаражэюць адразу на 500 рублёў: VIP - да 10 300 рублёў; Monte Сarlo - да 11,7 тысячы; Pall Mall Premium і LD Club Extra Lounge - да 12 тысяч, Rothmans - да 12,5 тысячы за пачак.

Сярод беларускіх цыгарэт самае прыкметнае павелічэнне кошту адбудзецца на Winston Classic і Winston Blue. Гэтыя маркі падаражэюць адразу на 1,5 тысячы - да 16 500 рублёў за пачак.

На 800 рублёў вырастуць у цане цыгарэты West (14,8 тысячы) і PORTAL Power (13,3 тысячы).

Іншыя айчынныя цыгарэты трэцяй цэнавай групы пасля Новага года падаражэюць на 500 рублёў: Glamour - да 15 тысяч рублёў; Luckies, Winston, Winston Xsence і Winston Super Slims - да 15,5 тысячы; Camel і Winston XStyle - да 16,5 тысячы; Kent HD, Kent HDs, Mild Seven і Mevius - да 17 тысяч; Kent Nanotek 2.0 і Kent iSWITCH - да 18 тысяч; Vogue - да 19 тысяч рублёў за пачак.

Студзеньскае падаражанне закране таксама імпартныя цыгарэты. 500 рублёў дададуць у кошце Lucky Strike Click & Roll і MEVIUS REVO 5 (17 тысяч), а таксама Kent HDi (18 тысяч).

На тысячу рублёў павялічыцца кошт Camel (17 тысяч) і Dunhill (20 тысяч).

Пачак Davidoff будзе прадавацца за 22 тысячы, а Davidoff (King Size Superslims) - 17,5 тысячы.

Новыя цэннікі на Sobranie Black Russian і Sobranie Cocktail будуць адразу на 5 тысяч вышэйшыя за цяперашнія - 45 тысяч за пачак. Іншыя цыгарэты SOBRANIE падаражэюць на 3 тысячы - да 28 тысяч.

Нагадаем, у беларускіх тытуннікаў ёсць права кожны месяц усталёўваць новыя максімальныя кошты на сваю прадукцыю.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках