4 траўня 2024, Субота, 15:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Андрэй Іларыёнаў: Украінскае войска павінна вызваліць Данбас і Крым

11
Андрэй Іларыёнаў: Украінскае войска павінна вызваліць Данбас і Крым

Украінскае войска яшчэ павінна даказаць сваю эфектыўнасць.

Гэта можна зрабіць толькі вярнуўшы Данбас і Крым Украіне, мяркуе Андрэй Іларыёнаў - старшы навуковы супрацоўнік вашынгтонскага Інстытута Катона. Пра гэта ён распавёў у інтэрв'ю Украінскай службе «Голаса Амерыкі», паведамляе «Радио Свобода».

Гэтымі словамі экспэрт адрэагаваў на заяву прэзідэнта Пятра Парашэнкі аб тым, што на працягу 2014 Украіне атрымалася стварыць адно з «самых баяздольных войскаў на кантыненце» амаль з нуля. Са слоў Андрэя Іларыёнава, якасць усякага войска арміі правяраецца падчас ваенных дзеянняў.

«Няма ніякага іншага спосабу, - падкрэслівае экспэрт. - Ніякія заявы, прапагандысцкія ролікі або фільмы пра перамогу Узброеных сіл, знятыя Міністэрствам абароны, не вартыя нічога, пакуль узброеныя сілы (Украіны) не сутыкаюцца з узброенымі сіламі іншай краіны, асабліва, калі гэта будзе значна мацнейшая, лепш узброеная і арганізаваная краіна з баявым досведам».

Экспэрт нагадаў, што сёння на рахунку Узброеных Сіл Украіны - страта Крыму, страта Усходняга Данбаса і Ілавайская трагедыя.

«Разам з тым, у актыве ўкраінскага войска - шматмесячная абарона Данецкага аэрапорта, абарона плацдарма Дэбальцава і некалькі іншых больш дробных эпізодаў», - прызнае Іларыёнаў.

Аналітык перакананы, што ўкраінскае войска яшчэ павінна даказаць, што можа быць эфектыўным і здольнае выконваць задачы ў забеспячэнні тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны.

«Да таго, я б устрымаўся ад якіх-небудзь моцных каментароў у адрас узброеных сілаў. Тым больш, што прыкметных зменаў у арганізацыі, пастаўцы, кіраванні, сувязі і ўзбраенні ўкраінскага войска пакуль не вельмі відаць», - адзначае Іларыёнаў.

Спадар Іларыёнаў, які ў мінулым быў дарадцам прэзідэнта Расейскай Федэрацыі Уладзіміра Пуціна, а пасля стаў адным з яго крытыкаў. Ён адзначае: цяпер ні для каго не сакрэт, што для перамогі Украіна павінна пераадолець не толькі і не столькі прарасейскіх баевікоў на ўсходзе Украіны, колькі расейскія ўзброеныя сілы, якія цяпер прысутнічаюць на акупаваных тэрыторыях, і тыя, якія могуць быць туды накіраваныя для ўзмацнення ў выпадку неабходнасці.

«Пуцін гатовы выкарыстоўваць любыя рэсурсы, каб не дапусціць такога варыянту (перамогі ўкраінскага войска). У гэтым няма ніякага сумневу. Вось такія стаўкі ў гэтай цяжкай, непрыемнай і агіднай вайне», - рэзюмуе Андрэй Іларыёнаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках