4 траўня 2024, Субота, 14:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO пачынае новую місію ў Афганістане

2
NATO пачынае новую місію ў Афганістане

Паўночнаатлантычны альянс прыступае да новай не баявой місіі ў Афганістане пад кодавай назвай «Рашучая падтрымка».

Яна зменіць вайсковую місію Міжнародных сіл у падтрыманні бяспекі ў Афганістане (ISAF). Цяпер вайскоўцы Паўночнаатлантычнага альянсу не будуць удзельнічаць у баявых дзеяннях, а зоймуцца навучаннем афганскіх сіл бяспекі, паведамляе Deutsche Welle.

У новай місіі будуць браць удзел больш за 12,5 тысяч вайскоўцаў з 28 дзяржаў-чальцоў NATO і 14 краін-партнёраў альянсу. Урад Нямеччыны таксама ўхваліў мандат на захаванне прысутнасці бундэсвера ў Афганістане. Такім чынам, у 2015 годзе там будуць служыць да 850 нямецкіх вайскоўцаў.

Місія ISAF дзейнічала на працягу 13 гадоў. За гэты час у баях з талібамі былі забітыя каля 3,5 тысячы замежных вайскоўцаў, уключаючы 55 салдат бундэсвера. Цяпер гарантаваць бяспеку ў краіне павінны будуць выключна мясцовыя праваахоўныя органы і вайскоўцы, якія налічваюць прыблізна 350 тысяч чалавек.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках