4 траўня 2024, Субота, 16:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Экс-міністр Грузіі: Пуцін затрымаўся ў Данбасе, як у балоце

4
Экс-міністр Грузіі: Пуцін затрымаўся ў Данбасе, як у балоце

Заходнія аналітыкі лічаць, што Пуцін затрымаўся ў Данбасе, і ў выпадку безвыходнасці можа вырашыцца на нешта вар'яцкае.

Пра гэта піша экс-міністр эканомікі Грузіі Вера Кабалія ў сваім артыкуле для «Новое время».

«У апошнія месяцы мне даводзілася шмат бываць і на Захадзе, і ў Азіі, і ўсе аналітыкі і палітолагі, з якімі мне ўдалося пагутарыць, сыходзяцца ў меркаванні, што Пуцін затрымаўся ў Данбасе, як у балоце. І, калі шчыра, яны баяцца, што ад безвыходнасці ён можа вырашыцца на нешта вар'яцкае. Пуцін усведамляе, што ў яго не засталося спосабаў выйсці з сітуацыі, якая склалася, без страт, таму ён усё больш і больш нагадвае загнаную ў кут жывёлу.

Не думаю, што на Захадзе сур'ёзна вераць у магчымасць ядзернай вайны, але высокі рэйтынг Пуціна ўнутры краіны прымушае іх асцярожнічаць. Акрамя таго, заходнія лідары не ведаюць, як расейскі прэзідэнт можа адрэагаваць на нарастанне эканамічных праблем у РФ і прадаўжэнне падзення коштаў на нафту», - піша Кабалія.

Таксама яна адзначае: «Украіна таксама апынулася ў вельмі цяжкім становішчы - нават калі казаць выключна аб эканамічным складніку. Але ў той жа час у вашай краіны вельмі шмат падтрымкі за мяжой. Некаторыя палітыкі не могуць казаць пра гэта ў прэсе, але абсалютна ўсе, з кім мне давялося пагутарыць у Амерыцы - і рэспубліканцы, і дэмакраты - падтрымліваюць і Украіну, і цяперашні ўрад.

Спадзяюся, з часам гэтая падтрымка перарасце і ў фінансавую дапамогу, і ў садзейнічанне ў іншых сферах. У доўгатэрміновай перспектыве ўсе вераць, што Украіна справіцца з цяжкасцямі і стане паўнавартаснай часткай Еўропы».

«Захад перажывае ўласны ўнутраны палітычны крызіс»

Гаворачы аб РФ, экс-міністр Грузіі лічыць, што Захад імкнецца не правакаваць санкцыямі Пуціна: «Што да Расеі, то яе Захад хоча даціснуць санкцыямі, але стараецца рабіць гэта няяўна, каб не правакаваць Пуціна. Я з гэтым не згодная: чым хутчэй прымаеш рашэнне - тым лепш будзе вынік. Акрамя таго, я лічу, што Захад ужо даўно павінны быў дапамагчы Украіне зброяй.

У той жа час трэба разумець, што Захад зараз перажывае ўласны ўнутраны палітычны крызіс праз адсутнасць моцнага лідара. Менавіта хаос унутры самога Еўрапейскага звязу не дазваляе краінам Захаду аказаць Украіне падтрымку ў тых маштабах, у якіх яна неабходная».

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках