4 траўня 2024, Субота, 16:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты аднавілі абстрэлы сіл АТА з «Градаў»

З 1 студзеня прарасейскія тэрарысты актывізавалі абстрэлы практычна па ўсёй лініі размежавання ў зоне АТА.

Сёння раніцай баевікі правялі масіраваны абстрэл пазіцый украінскіх вайскоўцаў у раёне населенага пункта Чарнухіна. Бандыты адкрылі агонь з рэактыўнай сістэмы залпавага агню Град. Таксама тэрарысты ўжылі мінамёты ў раёне Гранітнага, а пад Чарнухіна, акрамя мінамётаў, яшчэ і аўтаматычны гранатамёт. Недзе апоўдні нашых вайскоўцаў двойчы абстраляла варожая артылерыя ў раёне Дэбальцава, паведамляе ЛIГАБiзнесIнформ.

Навагодняя ноч у зоне АТА таксама прайшла неспакойна. Тэрарысты восем разоў абстрэльвалі пазіцыі ўкраінскіх вайскоўцаў са стралковай зброі і мінамётаў. Акрамя таго, на працягу ночы на Марыўпальскім напрамку былі зафіксаваныя тры пралёты беспілотных лятальных апаратаў паблізу Мікалаеўкі і Талакоўкі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках