4 траўня 2024, Субота, 14:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Новае сярэднявечча

9
Новае сярэднявечча

Прысуд братам Навальным - дэманстрацыя таго, што Пуцін вяртае Расею ў сярэднявечча.

Галоўны рэдактар "Новой газеты" Дзмітрый Муратаў упэўнены, што пасля навагодніх вакацый расейскія грамадзяне выступяць з пратэстам супраць прысуду братам Навальным, піша Нікола Ламбардоцы ў матэрыяле, апублікаваным у газеце La Repubblica (пераклад - InoPressa).

"Прысуд братам Навальным - самая красамоўная дэманстрацыя таго, што рэжым, які ўзначальвае Пуцін, вяртае Расею ў Сярэднявечча. Таму што гэты прысуд не мае нічога агульнага з правасуддзем і з'яўляецца прамым напамінам пра часы інквізіцыі, калі панаваў асноватворны прынцып: "Катуй брата твайго ворага!". Сваёй пастановай Замаскварэцкі суд вынес прысуд і канчатковы вердыкт, але не супраць братоў Навальных: гэта прысуд самой сістэме нацыянальнага правасуддзя", - заявіў Дзмітрый Муратаў.

"Гэта крывадушны прысуд, паколькі французскі бок не падаваў ніякіх іскаў з нагоды нанесенай яму шкоды ад дзейнасці братоў Навальных. Гэты прысуд сведчыць аб тым, наколькі прыніжаная ў Расеі сістэма правасуддзя. (...) Расейскія суды ператварыліся ў "эксклюзіўныя буцікі" вынясення абвінаваўчых прысудаў. Гэта трагічная сітуацыя для Расеі", - падкрэсліў журналіст.

Адказваючы на пытанне карэспандэнта аб тым, ці могуць маніфэстацыі на Манежнай нешта змяніць, Муратаў сказаў: "Шматлікія прыхільнікі Навальнага былі ўпэўненыя, што прысуд будзе вынесены 15 студзеня, як было афіцыйна абвешчана. Многія з'ехалі на вакацыі... Але я ўпэўнены, што надыдзе дзень, калі будзе пададзеная апеляцыя, перад тварам крывадушнасці ўладаў рэакцыя расейскіх грамадзян не прымусіць сябе чакаць. У тым ліку і на плошчы".

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках