5 траўня 2024, Нядзеля, 13:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пуцінскі «гумканвой» таямнічым чынам знікае ва Украіне

21

Па дарозе на Данбас і назад у Расею місія АБСЕ недалічылася паловы грузавікоў «гумканвоя».

У справаздачы АБСЕ гаворыцца, што пункт пропуску праз мяжу прыехалі толькі 62 транспартных сродкі, а раней РНБА Украіны паведамляў, што ў краіну заехалі 124 аўтамабілі.

Таму палова з іх невядома куды дзелася ці ж заехала на тэрыторыю Украіны і вярнулася назад у РФ міма афіцыйных назіральнікаў, паведамляе ТСН.

«8 студзеня 2015 г а 08:30 (паводле маскоўскага часу) расейскі канвой, які складаецца з 62 транспартных сродкаў, прыбыў у прапускны пункт «Данецк» (Расея). Грузавыя аўтамабілі былі правераны расейскімі памежнымі і мытнымі службамі. Усе аўтамабілі вярнуліся назад у расейскую Федэрацыю 9 студзеня а 03:28. Гэта быў дванаццаты расейскі канвой», - удакладнілі у місіі АБСЕ.

У паведамленні АБСЕ гаворыцца, што «гумканвой» складаўся «з 53 грузавікоў, двух аўтамабіляў суправаджэння, аднаго лагістычнага транспартнага сродку, пяці дапаможных машын і адной хуткай дапамогі. Усяго - 62 транспартных сродкі. Раней Рада нацбяспекі і абароны Украіны паведаміла, што «гумканвой» складаецца з 124 аўтамабіляў. Аб гэткай жа лічбе блізу 120 грузавікоў заяўлялі і ў расейскім МНС. Таму атрымліваецца, што палова грузавікоў «гумканвоя» заехала на Данбас без праверак і такім жа чынам з'ехала.

Раней РНБА не раз паведамляў, што РФ завозіць на акупаваную тэрыторыю Усходу Украіны ўзбраенне для баевікоў і наймітаў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках