5 траўня 2024, Нядзеля, 12:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У нядзелю ў Беларусі чакаецца парывісты вецер да 25 м/с

У нядзелю ў Беларусі чакаецца парывісты вецер да 25 м/с

11 студзеня тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца пад уплывам актыўных атмасферных франтоў ад цыклона з цэнтрам над Фінскім залівам.

У многіх раёнах чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 17-22 м/с, месцамі да 25 м/с, паведаміў БелаПАН начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.

З ягоных слоў, ноччу на большай частцы тэрыторыі краіны ападкі (мокры снег, дождж), месцамі моцны мокры снег. Днём у многіх раёнах кароткачасовы мокры снег. Месцамі мяцеліца, на дарогах галалёдзіца. Ноччу і раніцай у асобных раёнах наліпанне мокрага снегу, слабы галалёд. Тэмпература ноччу мінус 4 - плюс 2 °С, днём мінус 1 - плюс 4 °С.

У Менску вецер паўднёва-заходні, 7-12 м/с, парывы да 17-22 м/с. Ноччу часам ападкі (мокры снег, дождж). Днём кароткачасовы мокры снег. Ноччу і раніцай слабы галалёд, на асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература ноччу 0 - мінус 2 °С, днём 0 - плюс 2 °С.

У панядзелак 12 студзеня, захаваецца ветранае надвор'е: тэрыторыя Беларусі будзе знаходзіцца ў тылавой частцы цыклона. Часам снег, мокры снег. Месцамі галалёд, на дарогах галалёдзіца. Ноччу ў многіх раёнах, днём месцамі ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м/с. Тэмпература паветра цягам дня мінус 5 - плюс 2 °, на паўночным усходзе месцамі да мінус 7 °С.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках