5 траўня 2024, Нядзеля, 12:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінгандлю закрыла яшчэ 10 крам

17
Мінгандлю закрыла яшчэ 10 крам

Міністэрства гандлю Беларусі закрыла 10 крам у Віцебску, Гомелі, Магілёве і Менскім раёне.

Пра гэта паведаміла прэс-сакратар Міністэрства гандлю Алена Маліноўская, піша БелТА.

«Дзейнасць аб'ектаў гандлю прыпыненая паводле вынікаў праверак на тэрмін ад 7 да 15 дзён», - сказала яна.

У ліку выяўленых парушэнняў - рэалізацыя пратэрмінаваных тавараў на суму звыш за Br22 млн. (толькі ў краме «Соседи» (Магілёў) спыненая рэалізацыя 80 найменняў харчовых тавараў на суму амаль Br9 млн., большую частку якіх склала кулінарная прадукцыя ўласнай вытворчасці).

Сярод парушэнняў - падача няпоўнай або недакладнай інфармацыі аб тавары (напрыклад, у аб'екце ТАА «КСК ПРОФФ» (Гомель) тавары фірмы Bosсh вытворчасці Малайзіі і Венгрыі былі прадстаўленыя як вырабленыя ў Нямеччыне), невыкананне асартыментных пералікаў тавараў (так, у 4 крамах «Родная сторона»(Віцебск) асартыментныя пералікі не выконваліся на 18-32%) і г.д.

Былі ўстаноўленыя факты перавышэння рознічных цэн на тавары ў параўнанні з цэнамі, якія дзейнічалі на 18 снежня 2014 года. Так, у краме «Хоздвор» (ПТУП «Грищенко и К», Менскі р-н), размешчанай на ажыўленай трасе Менск-Масква, цэны на асобныя тавары, у тым ліку айчынныя, выраслі на 35%, у краме «Кенгуру» (ТАА «Волшебное детство», Віцебск) рост коштаў на тавары дзіцячага асартыменту дасягаў 30%.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках