6 траўня 2024, панядзелак, 1:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парыж рыхтуецца да грандыёзнага Маршу адзінства

17
Парыж рыхтуецца да грандыёзнага Маршу адзінства

У сталіцу Францыі з'язджаюцца кіраўнікі краін ЕЗ.

Парыж рыхтуецца да намечанага на нядзелю маршу ў памяць ахвяр тэрактаў апошніх дзён, у якім, як чакаецца, возьмуць удзел больш за мільён чалавек. Акцыя пачнецца сёння а 17:00 паводле менскага часу. Шэсце пройдзе двума калонамі. Асноўная - з удзелам кіраўнікоў дзяржаў - пройдзе ад плошчы Рэспублікі да плошчы Нацыі па бульвары Вальтэра, паведамляе РІА "Новости".

Міністр унутраных спраў Францыі Бернар Казнеў паабяцаў прыняць "выключныя меры" для гарантыі бяспекі нядзельнай акцыі, якая атрымала назву "рэспубліканскі марш" ці "марш адзінства", паведамляе BBC.

У Парыжы будзе размешчана больш за 5500 паліцыянтаў і вайскоўцаў. У цэнтры французскай сталіцы па ходзе руху маршу на дахах дамоў будуць знаходзіцца снайперы.

У маршы будзе ўдзельнічаць прэзідэнт Францыі Франсуа Аланд, а таксама яшчэ больш за 40 кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў, у тым ліку канцлерка Нямеччыны Ангела Мэркель, брытанскі прэм'ер-міністр Дэвід Кэмеран і прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка. Аб намеры ўзяць удзел у парыжскім маршы абвясцілі ізраільскі прэм'ер Біньямін Нетаньяху, лідар Палестынскай аўтаноміі Махмуд Абас і кароль і каралева Іарданіі. Расейскую дэлегацыю ўзначаліць міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў.

Нагадаем, (у выніку нападаў ісламістаў ў Францыі на гэтым тыдні загінулі 17 чалавек.

Нагадаем, 7 студзеня адбыўся напад на рэдакцыю сатырычнага часопіса Charlie Hebdo ў Парыжы. Трое ўзброеных мужчын, якімі былі браты Куашы і іх саўдзельнік, які амаль адразу здаўся паліцыі, з крыкамі «Алах Акбар» і «Мы адпомсцілі за прарока» адкрылі агонь па людзях у рэдакцыі і вартавым парадку. Пасля гэтага яны схаваліся з месца злачынства, але ў выніку былі ліквідаваныя падчас спецаперацыі. Загінулі 12 чалавек, у тым ліку галоўны рэдактар выдання, яшчэ 11 атрымалі раненні.

Пазней у «Аль-Каідзе» пацвердзілі дачыненне да нападу на будынак штотыднёвіка. Адзін з чальцоў аддзялення «Аль-Каіды», якое дзейнічае на тэрыторыі Емена, заявіў, што групоўка кіравала атакай на рэдакцыю. Напад быў учынены ў мэтах помсты за прарока Мухамеда, карыкатуры на якога друкавала выданне.

У пятніцу, 9 студзеня яшчэ адзін злачынец, Амед Кулібалі, захапіў закладнікаў у парыжскім кашэрным супермаркеце. Ён зрабіў гэта ў знак падтрымкі братоў Куашы, патрабаваў, каб паліцыя пакінула іх у спакоі. У выніку Кулібалі быў забіты пры штурме крамы. Адначасова падчас іншага штурму загінулі і браты Куашы, што заселі з адным закладнікам у памяшканні друкарні ў горадзе Дамартэн-ан-Гаэль, у 50 кіламетрах ад Парыжа.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках