6 траўня 2024, панядзелак, 8:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Польшча выпрабавала ЗРК уласнай вытворчасці

3
Польшча выпрабавала ЗРК уласнай вытворчасці

Міністэрства абароны Польшчы завяршыла выпрабаванне мабільных зенітных комплексаў Poprad.

Войска краіны плануе набыць 79 комплексаў да 2021 года, згодна з планам тэхнічнай мадэрнізацыі Узброеных сіл на 2013-2022 гады, піша «Наша Нiва» са спасылкай на defence24.pl.

Паводле наяўнай інфармацыі, комплексы Poprad абсталяваныя 4 ракетамі Grom (або іх больш сучаснай версіяй Piorun), усталяванымі на шасі бронеаўтамабіляў Zubr. Гэтыя ракеты - мадэрнізаваны варыянт савецкіх ПЗРК «Іголка» - збіваюць паветраную тэхніку на вышыні да 3,5 км і з адлегласці да 5,5 км.

Разам з ракетнымі ўстаноўкамі на бронеаўтамабілях усталяваны кампутар кіравання агнём, сістэма навігацыі, сувязі і лічбавай перадачы звестак, сістэма ідэнтыфікацыі «свой-чужы».

Бронеаўтамабіль абаронены ад куль калібра 12,7 мм, мае адпаведную форму кузава і браню для дадатковай абароны ад мін.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках