6 траўня 2024, панядзелак, 10:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Домрачава і Скардзіна бяруць удзел у мас-старце ў Оберхофе

2
Домрачава і Скардзіна бяруць удзел у мас-старце ў Оберхофе

Этап Кубку свету ў біятлоне ў нямецкім Оберхофе завершыцца нядзельнымі мас-стартамі.

Ветранае надвор'е падчас жаночага спрынту зблытала ўсе карты галоўным фаварытам у барацьбе за Вялікі хрустальны глобус: Кайса Мякярайнен, Дар'я Домрачава і Валянціна Семярэнка дружна атрымалі па 4 штрафныя кругі і размясціліся ў фінішным пратаколе далёка ад прызавой тройкі, піша «Прессбол».

Нядзельны масстарт - добрая падстава для рэабілітацыі, асабліва для Дар'і, якая не скончыла папярэднюю такую гонку ў Паклюцы праз сутыкненне з францужанкай Сафі Буалі. І вядома, мы пажадаем поспеху другой прадстаўніцы беларускай нацыянальнай каманды - Надзеі Скардзіна.

Нацыянальная каманда Беларусі

Дар'я Домрачава (№4), Надзея Скардзіна (Беларусь, №13)

Замежныя фаварыты

Кайса Мякярайнен (Фінляндыя, №1), Даратэя Вірэр (Італія, №2), Валянціна Семярэнка (Украіна, №3), Карын Оберхофер (Італія, №5), Вераніка Віткава (Чэхія, №6), Францыска Хільдэбранд (Нямеччына, №7), Кацярына Глазырына (Расея, №8), Францыска Пройс (Нямеччыына, №9), Тырыл Экхоф (Нарвегія, №11), Габрыэла Соўкалава (Чэхія, №12), Аніс Бескоў (Францыя, №14), Ванэса Хінц (Нямеччына, №15), Тэя Грэгарын (Славенія, №17), Наталля Бурдыга (Украіна, №27), Эліса Рынген (Нарвегія, №28).

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках