6 траўня 2024, панядзелак, 12:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

50 авіярэйсаў з Масквы затрыманыя праз снегапад

4
50 авіярэйсаў з Масквы затрыманыя праз снегапад

Снегапад прывёў да затрымкі прыёму і адпраўлення некалькіх дзясяткаў рэйсаў ля маскоўскага авіяцыйнага вузла.

Больш за 50 авіярэйсаў на прылёт i вылет затрыманыя ў першай палове дня праз імклівае пагаршэнне ўмоў надвор'я ў рэгіёне, паведамляе «Інтэрфакс».

У Дамадзедава, паводле звестак электроннага табло, на гэты момант затрымліваецца вылет пятнаццаці, а таксама прылёт дзесяці рэйсаў. З Унукава затрымліваецца вылет дзесяці і прыбыццё трох рэйсаў. Онлайн-табло аэрапорта Шарамеццева паведамляе пра затрымкі адпраўлення дзевяці і прыбыцця дзесяці рэйсаў, піша Lenta.ru.

Сёння раніцай на сталіцу абрынуўся магутны снегапад, які, паводле звестак метэаролагаў, працягнецца да вечара. Як адзначаецца ў паведамленні, у раёне аэрапорта Дамадзедава ўтварыўся затор, даўжыня якога дасягнула 5,1 кіламетра.

Як паведамляе сайт менскага аэрапорта, сярод затрыманых - рэйс, які павінен быў прыбыць з Масквы а 14:20.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках