6 траўня 2024, панядзелак, 0:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мікалай Сванідзэ: Захад, разбуджаны Данбасам і Крымам, канчаткова прачнуўся

21
Мікалай Сванідзэ: Захад, разбуджаны Данбасам і Крымам, канчаткова прачнуўся

Таму што зразумеў: на гэты раз яму кінуты гістарычны, цывілізацыйны выклік.

Аб гэтым піша журналіст Мікалай Сванідзэ ў блогу на сайце радыёстанцыі «Эхо Москвы».

«Некалькі дзясяткаў дзяржаўных лідараў, у тым ліку ісламскіх, удзельнічаюць у парыжскім маршы, - нагадвае ён. - Аб'яднаны Захад - а гэта не геаграфія, а светапогляд і лад жыцця - разбуджаны Крымам і Данбасам, цяпер канчаткова працёр вочы і прачнуўся. Таму што зразумеў: на гэты раз яму кінуты гістарычны, цывілізацыйны выклік.

Свет вызначаецца. Або «Я - Шарлі», то бок, за абароненую свабоду. Або «Забіваць, вядома, дрэнна, але...», што азначае фактычнае апраўданне тэрору і рэпрэсій.

Свет становіцца ў значнай ступені біпалярным. І Расеі трэба будзе зрабіць выбар. Ці так, ці гэтак. Гэта ўнікальны шанец вярнуцца ў еўрапейскую сям'ю.

Бо з тэрарыстамі - нельга.

Але супраць тэрарыстаў - значыць разам з Захадам, а гэта супярэчыць усёй стратэгіі расейскай улады і настрою расейскага грамадства, які гэтай уладай і арганізаваны.

Той факт, што ў Парыжы нас прадстаўляе не Пуцін, а Лаўроў, кажа пра тое, што Масква свой выбар не зрабіла і зрабіць пакуль не гатовая».

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках