6 траўня 2024, панядзелак, 5:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ратавальнікі знайшлі першую «чорную скрыню» з лайнера AirAsia

4
Ратавальнікі знайшлі першую «чорную скрыню» з лайнера AirAsia

Ратавальнікі выявілі месцазнаходжанне першай «чорнай скрыні» з самалёта авіякампаніі AirAsia, які разбіўся ў Яванскім моры.

Бартавы самапісец знайшлі па сігналах, якія зыходзіць ад яго, прыкладна ў кіламетры ад таго месца, дзе раней быў знойдзены хвост авіялайнера, паведамляе Lenta.ru са спасылкай на інфармацыйнае агенцтва Xinhua.

Як заявіў прадстаўнік інданезійскіх уладаў, адказны за пошукавыя працы, паўторны сігнал ад чорнай скрыні быў зарэгістраваны трыма інданезійскімі пошукавымі суднамі на ўсход ад месца выяўлення хваставой часткі самалёта. Туды ўжо накіраваныя вадалазы. Аператыўнаму правядзенню работ перашкаджаюць складаныя ўмовы надвор'я і моцныя плыні.

Напярэдадні, 10 студзеня, ратавальнікі паднялі на паверхню хвост самалёта, які разбіўся.

Самалёт Airbus A320 кампаніі AirAsia вылецеў з Сурабаі (Інданезія) у Сінгапур раніцай 28 снежня. Неўзабаве авіялайнер знік з экранаў радараў, не падаўшы папярэдне сігналаў бедства. На борце былі 162 чалавекі, усе яны загінулі. Пазней стала вядома, што лайнер з невядомай прычыны пацярпеў катастрофу ў Яванскім моры. Паводле апошніх звестак, знойдзеныя целы 48 ахвяраў катастрофы, 27 з іх апазнаныя.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках