6 траўня 2024, панядзелак, 10:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абама і Кэмеран абмяркуюць агрэсію РФ ва Украіне, ісламістаў і ліхаманку Эбола

3
Абама і Кэмеран абмяркуюць агрэсію РФ ва Украіне, ісламістаў і ліхаманку Эбола

Прэзідэнт ЗША Барак Абама і прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі Дэвід Кэмеран сустрэнуцца 15-16 студзеня ў Вашынгтоне.

Пра гэта гаворыцца ў заяве прэс-сакратара Белага Дома Джоша Эрнэста, піша УНІАН.

"Прэзідэнт Барак Абама будзе прымаць прэм'ер-міністра Злучанага Каралеўства Дэвіда Кэмерана ў Белым доме ў чацвер і пятніцу, 15-16 студзеня", - сказана ў заяве.

Адзначаецца, што візіт павінен засведчыць трываласць двухбаковых стасункаў і сяброўскія сувязі паміж двума народамі. Абама і Кэмеран будуць мець працоўную вячэру ў Белым доме 15 студзеня і сустрэчу ў Авальным кабінеце 16 студзеня.

"Абодва лідэры абмяркуюць шэраг пытанняў, у тым ліку эканамічны рост, міжнародны гандаль, кібербяспеку, Іран, ІДІЛ (Ісламская дзяржава Ірака і Леванта), контртэрарызм, Эболу і дзеянні Расеі ва Украіне", - адзначаецца ў паведамленні.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках