6 траўня 2024, панядзелак, 4:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дар'я Домрачава: 100 балаў адставання вельмі матывавалі

4
Дар'я Домрачава: 100 балаў адставання вельмі матывавалі

Беларуская біятланістка распавяла, што больш правільна канцэнтравацца на выступе ў кожнай гонцы, а не на становішчы ў агульным заліку Кубка свету.

Пра гэта пераможца гонкі з масавым стартам у Обэрхофе Дар'я Домрачава распавяла пасля заканчэння спаборніцтваў, піша «Р-спорт».

«Вядома, 100 балаў адставання ад Кайсы Мякярайнэн вельмі матывуюць мяне, але я стараюся не думаць аб агульным заліку. Мы бачым, як вынікі мяняюцца ад гонкі да гонкі. Больш правільна канцэнтравацца на сваім выступе», - заявіла яна.

Дар'я Домрачава сказала, што варункі надвор'я ўскладнілі гонку, піша «Спорт-экспрэс».

«Вецер быў вельмі моцным. Цяжка было сабрацца і прадаўжаць гонку. Але, нягледзячы на такія варункі надвор'я, нават з апошніх месцаў можна прабіцца вышэй», - сказала Домрачава ў эфіры тэлеканала «Расія 2».

Нагадаем, беларуская біятланістка заняла першае месца ў гонцы з масавым стартам, якая прайшла 11 студзеня ў нямецкім Обэрхофе ў рамках чацвёртага этапу Кубка свету.

Дыстанцыю 12,5 км Дар'я Домрачава пераадолела за 42 хвіліны 36,6 секунды, чатыры разы спудлавала падчас стральбы (2 + 1 + 0 + 1).

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках