5 траўня 2024, Нядзеля, 12:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Портнікаў: Час працуе на Украіну

6
Віталь Портнікаў: Час працуе на Украіну

У Крамлі дагэтуль не ўсвядомілі ўсёй небяспекі.

У Астану ніхто не спяшаецца. Адзінае, пра што атрымалася дамовіцца міністрам замежных спраў Нямеччыны, Францыі, Украіны і Расеі - дык гэта пра асабістую сустрэчу ў Берліне, піша журналіст Віталь Портнікаў у блогу на сайце «Крым.Реалии».

Саміт у Астане, які ўспрымаўся як магчымасць прарыву ў развязанні ўкраінскага крызісу, зноў адкладаецца на няпэўны час. І наогул - ці адбудзецца ён?

Для таго каб адбываліся такія сустрэчы, неабходная сумесная зацікаўленасць удзельнікаў. Але на самой справе ў кожнага з тых, хто збіраецца ў Астану, сваё ўяўленне аб магчымым поспеху і кампрамісе.

Для прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі важна, каб над тэрыторыямі, акупаванымі Расеяй і яе дыверсантамі і наймітамі, быў адноўлены кантроль. Пры гэтым нельга сказаць, што з гэтым аднаўленнем кантролю павінны спяшацца менавіта ў Кіеве. Ужо цяпер зразумела, што пры адсутнасці вайсковых дзеянняў сутыкненні паміж рознымі групамі баевікоў і паміж імі і расейскімі вайскоўцамі - лепшы метад зачысткі тэрыторыі. Беднаў («Бэтмэн») - гэта толькі працяг барацьбы, якая можа перакінуцца і на тэрыторыю самой Расеі. Таму ў аднаўленні ўкраінскага кантролю павінен быць зацікаўлены не Парашэнка, а Пуцін.

А Пуцін - не зацікаўлены. Таму што ва ўмовах эканамічнага крызісу ў Расеі - а ягоныя наступствы хутка стануць відавочнымі і трагічнымі для кожнага жыхара краіны - Крамлю няма чаго прад'явіць, акрамя Крыма і «абароны суайчыннікаў» на Данбасе. Пуцін не можа дазволіць сабе «паражэнне», ён будзе трымацца за Данбас да канца. А таму не можа дазволіць сабе саступак, якіх чакаюць ад яго Мэркель і Аланд.

Для Мэркель з Аландам такія саступкі відавочныя: бо сітуацыя ў Расеі настолькі складаная, што Пуціну павінна быць не да Данбаса! Але яны памыляюцца - чым горш ідуць справы ў Расеі, тым больш у яе прэзідэнта жадання гуляць у цара-вызваліцеля. Але тады пра што заходнім лідэрам гаварыць з расейскім кіраўніком?

Таму тое, што адбываецца сёння, - проста перамовы дзеля перамоваў. Пакуль у Маскве не ўсведамляюць ўсёй небяспекі сітуацыі і не пачнуць думаць выключна пра захаванне ўлады і краіны, Пуцін на саступкі не пойдзе. А для таго, каб такое ўсведамленне з'явілася, трэба час.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках