5 траўня 2024, Нядзеля, 20:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У лютым Trubetskoy дасць першыя канцэрты ў Беларусі

2
У лютым Trubetskoy дасць першыя канцэрты ў Беларусі

Гурт Trubetskoy у лютым адправіцца ў першы тур па Беларусі.

Як паведамляе прэс-служба гурту, першыя канцэрты адбудуцца ў Менску 13 лютага, у Гомелі 14 лютага і ў Віцебску 21 лютага, дзе Trubetskoy выканае лепшыя песні «Ляпіса Трубяцкога» і новыя кампазіцыі.

Гурт Trubetskoy ўтворана ў верасні 2014 ўдзельнікамі гурту «Ляпіс Трубяцкой», што распаўся: Паўлам Булатнікавым (вакал), Русланам Уладыкам (гітара), Аляксандрам Старажуком (ударныя). Пасля да групы далучыўся таксама бас-гітарыст Алесь-Францішак Мышкевіч (удзельнічаў у калектывах «Крамбамбуля», «J: морс»). Гурт ужо выступаў у Расеі і Украіне, а таксама запісаў сінгл «Ластаўка» і міні-альбом «Ёлкі».

«Мы заўсёды і ўсюды з гонарам прадстаўлялі сваю краіну, на лагатыпе ў нас горад Менск, так што мы з асаблівай радасцю рыхтуемся да сустрэчы з беларускай публікай. Гарантуем шмат добрых песень і сапраўдны рок-н-рол», - адзначыў Булатнікаў.

Як паведамляе БелаПАН, выступ Trubetskoy ў Менску пройдзе ў рамках музычнай прэміі «Даем рады» ў клубе Re: Public. Канцэрты ў Віцебску (клуб «Еўропа») і Гомелі (клуб «Планета») будуць сольнымі. Акрамя таго, у лютым калектыў выступіць у Стакгольме, Маскве і Разані.

Гурт «Ляпіс Трубяцкой» быў утворана ў канцы 80-х гадоў і спыніў сваё існаванне 1 верасні 2014 г. У ноч з 31 жніўня на 1 верасня музыкі, гурту які распаўся, ў інтэрнэце прэзентавалі два незалежных праекта: Trubetskoy і Brutto. Апошні быў заснаваны экс-лідэрам «Ляпісаў» Сяргеем Міхалком.

Праз грамадзянскую пазіцыю сваіх удзельнікаў апошнія гады «Ляпіс Трубяцкой» не мог выступаць на радзіме і быў уключаны ў негалосны «чорны» спіс музычных калектываў і прадстаўнікоў мастацтва, дзейнасць якіх на тэрыторыі Беларусі фактычна забароненая. Восенню 2011 года пракуратура зацікавілася рэзкімі выказваннямі лідэра гурту Сяргея Міхалка ў адрас беларускіх уладаў і Аляксандра Лукашэнкі ў прыватнасці. У дачыненні да музыкі праводзілася праверка, аднак крымінальная справа, паводле афіцыйнай інфармацыі, не распачыналася.

29 лістапада гурт Brutto павінен быў выступіць у «Менск-Арэне» перад матчам Кантынентальнай хакейнай лігі паміж сталічным клубам «Дынама» і загрэбскім «Медвешчакам» (Харватыя), аднак выступленне было скасаванае. ХК «Дынама» прынёс свае прабачэнні прыхільнікам і патлумачыў скасаванне зменамі ў перадматчавым шоў.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках