2 траўня 2024, Чацвер, 10:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчук знайшоў гранату ў нядаўна набытай ім кватэры

5
Мянчук знайшоў гранату ў нядаўна набытай ім кватэры

Займаючыся рамонтам у новым жыллі і дэмантуючы старую шафу, мужчына выявіў гранату.

Пра гэта паведаміла БелТА прэс-афіцэр Партызанскага РУУС Наталля Ганусевіч.

У канцы 2014 года 30-гадовы мянчук набыў кватэру ў адным з дамоў Партызанскага раёна. Займаючыся рамонтам у новым жыллі і дэмантуючы старую шафу, мужчына выявіў гранату. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС сталіцы і сапёрна-піратэхнічная група вайсковай часткі 5448 неадкладна выехалі на месца выяўлення такога боепрыпасу.

Падчас агляду спецыялісты высветлілі, што знаходкай з'яўляецца вучэбнай гранатай Ф-1 без запалу, якая не ўяўляе небяспекі для навакольных. Цяпер ўсталёўваюцца абставіны і прычыны знаходжання снарада ў кватэры.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках