5 траўня 2024, Нядзеля, 17:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія экіпажы затрымаліся на ноч на трасе «Дакара»

8
Беларускія экіпажы затрымаліся на ноч на трасе «Дакара»

На восьмым этапе ралі-рэйду «Дакар» беларускі экіпаж Сяргея Вязовіча сутыкнуўся з сур'ёзнымі тэхнічнымі праблемамі.

Праз іх ён быў вымушаны разам з падаспелай на дапамогу «хуткай тэхнічкай» начаваць на адмысловым участку. Пры гэтым грузавік пад кіраўніцтвам Аляксандра Васілеўскага падняўся ў агульным заліку на 9-е месца, піша agt.b.

Нагадаем, што яшчэ на сёмым ралі-заездзе ў аўтамабіля Вязовіча вырвала фланец рэдуктара задняга моста, а таксама карданам быў пашкоджаны рэсівер пнеўмасістэмы. Усё гэта прывяло да адсутнасці поўнага прывада і задніх тармазоў. Экстраны рамонт прыйшлося рабіць прама ў пясках, а адыгрываць страчаны час - на другой палове спецучастку.

Даўжыня восьмага спецучастку складала 273 км. За 40 км да фінішу ў аўтамабіля зламаўся ўжо новы рэдуктар. «Хуткая тэхнічка» прыйшла экіпажу на дапамогу, аднак механікі не паспелі ліквідаваць праблемы да заходу сонца, а ўначы ехаць было небяспечна. У выніку экіпажы наважылі правесці ноч на спецучастку, а раніцай працягнуць рух. Фактычна гэта пазбаўляе экіпаж Вязовіча, які ўваходзіў у шасцёрку лідараў, шанцаў заняць высокія месцы ў агульным заліку.

Разам з тым, удала склалася гонка для экіпажа Аляксандра Васілеўскага, які прыйшоў да фінішу 13-м. На пераадоленне спецучастку яму спатрэбілася 4 гадзтны 54 хвіліны. Лідару ралі-заезду - Эдуарду Мікалаеву з «КАМАЗ-майстар» - ён саступіў 1 гадзіну 28 хвілін 25 секунд. У агульнай класіфікацыі МАЗ Васілеўскага падняўся на 9-е месца, адстаючы ад лідара ралі - расейца Айрата Мардзеева - амаль на 5 гадзін.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках