5 траўня 2024, Нядзеля, 12:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Журналісты выпадкова сфатаграфавалі звышсакрэтную расейскую падлодку

12

На адной з фотаілюстрацый часопіса Top Gear выявілі адлюстраванне сакрэтнай глыбакаводнай субмарыны Паўночнага флоту РФ.

На фота да артыкула «Пырскі белага», які распавядае аб тэставым аўтапрабегу Mercedes-Benz GL 450 да Архангельска, адлюстраванне глыбакаводнай атамнай падлодкі АС-12 праекта 10831, вядомага як «Лашарык». Фатаграфія была зробленая з берага Белага мора, дзе аўтамабіль выпрабоўвалі на пазадарожныя якасці, піша Lenta.ru.

На думку адмыслоўцаў, гэта адна з першых якасных фатаграфій «Лашарыка», які лічыцца адной з самых засакрэчаных айчынных падлодак.

«Лашарык» атрымаў сваю неафіцыйную назву праз спецыфічную форму корпуса, які прадстаўляе сабой некалькі злучаных адзін з адным тытанавых сфер. Падлодка здольная апускацца, паводле непацверджаных звестак, на глыбіню да шасці кіламетраў. Яна абсталяваная рознымі прыладамі для глыбакаводных работ і, прынамсі, выкарыстоўвалася для ўзяцця пробаў грунту ў раёне хрыбта Ламаносава для падрыхтоўкі заяўкі на пашырэнне межаў расейскага кантынентальнага шэльфа ў Арктыцы. Работы праводзіліся на глыбіні 2,5-3 кіламетры.

Акрамя таго, субмарыны гэтага тыпу могуць выкарыстоўвацца для спецаперацый рознага характару. У сувязі з гэтым інфармацыя ў прэсе аб характарыстыках і магчымасцях «Лашарыка» вельмі недастатковая.

У склад ВМФ Расеі ўваходзіць таксама спецыяльная падводная лодка-носьбіт атамных станцый, прызначаная для дастаўкі «Лашарыка» або яго папярэднікаў - субмарын праекта 1851 «Нельма» - у раён аперацыі. У бліжэйшыя 10-15 гадоў у гэтай якасці плануецца выкарыстоўваць АПЛ БС-64 «Падмаскоўе», пераабсталяваныя са стратэгічных ракетаносцаў К-64 праекта 667БДРМ. Гэтая падлодка заменіць у складзе флоту cубмарыну БС-136 «Арэнбург», якая таксама была пераабсталяваная з ракетаносцаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках