5 траўня 2024, Нядзеля, 14:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

The Guardian: Сустрэча ў Астане што да ўкраінскага пытання наўрад ці адбудзецца

2
The Guardian: Сустрэча ў Астане што да ўкраінскага пытання наўрад ці адбудзецца

Саміт у Казахстане пад пытаннем праз эскалацыю гвалту ў Данбасе.

"Запланаваная сустрэча лідараў Францыі, Нямеччыны, Расіі і Украіны з мэтай пакласці канец вайне на ўсходзе Украіны выявілася пад пагрозай на фоне эскалацыі гвалту ў рэгіёне", - піша The Guardian (пераклад — delo.ua).

Са слоў прэс-сакратара канцлеркі Нямеччыны Ангелы Мэркель, канцлерка не гатовая ехаць у Казахстан на запланаваную ў чацвер сустрэчу, і не паедзе, калі не ўбачыць сведчанняў рэальных намераў Расеі ўкараніць раней прыняты мірны план. Гэтыя каментары прагучалі пасля таго, як Мэркель у нядзелю правяла тэлефонную гутарку з расейскім прэзідэнтам Уладзімірам Пуціным.

Са слоў журналістаў выдання, надзеі на саміт у Казахстане ўзраслі, калі французскі прэзідэнт Франсуа Аланд у пачатку месяца пагутарыў з Пуціным і заклікаў да скасавання еўрапейскіх санкцый супраць Расеі. Ён таксама заклікаў да аднаўлення перамоваў што да сітуацыі ва Усходняй Украіне з мэтай укаранення мірнай дамовы, падпісанай у мінулым верасні ў Менску. Але з улікам канцэнтрацыі Аланда на ўнутраных праблемах краіны сустрэча, прызначаная на чацвер, наўрад ці адбудзецца.

Прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка таксама пагутарыў з Мэркель у суботу і прызнаў "сур'ёзную эскалацыю канфлікту" ва ўсходняй Украіне на працягу апошніх дзён.

"І Кіеў, і Масква зацікаўленыя ў перамовах: украінскія сілы не змаглі з дапамогай зброі ўсталяваць кантроль над сепаратыстамі, якія карыстаюцца падтрымкай Расеі. У сваю чаргу Масква перажывае эканамічны спад, і не жадае фінансава падтрымліваць Данбас", - піша the Guardian.

На сустрэчы ў Берліне на мінулым тыдні прэм'ер-міністр Украіны Арсень Яцэнюк заявіў, што ўплыў расейскіх санкцый узмацніў намер Расеі сесці за стол перамоваў. Ён таксама падкрэсліў, што Расея ўсё яшчэ павінна выканаць тры абавязацельствы, аб якіх дамовіліся ў Менску: даць Украіне кантроль над межамі, спыніць перадачу зброі сепаратыстам, вывесці свае войскі і агентаў.

Сама Расея адмаўляе адпраўку вайскоўцаў і зброі ва Украіну насуперак сведчанням і заявіла, што менавіта Кіеў не можа ўкараніць менскія дамоўленасці.

Яцэнюк заявіў, што часта чуе: любая дамоўленасць павінна дазволіць Пуціну захаваць твар. "Гэта гучыць добра, было б што захоўваць, але гэта цяжка зрабіць, калі на твары - цынічная маска", - заявіў ён.

Каля 60% украінцаў мяркуюць, што Кіеў павінен ваяваць, каб вярнуць тэрыторыю, пра гэта сведчаць вынікі апошняга апытання грамадскай думкі, а Парашэнка ўзмацніў баявую гатоўнасць, якую экспэрты называюць "размінкай" з мэтай заняць больш моцнае становішча напярэдадні перамоваў, пішуць журналісты.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках