5 траўня 2024, Нядзеля, 13:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мэр Лондана і сын расейскага алігарха пераночылі на вуліцы

11

Мэр Лондана Барыс Джонсан прымераў на сябе ролю бяздомнага, вымушанага спаць на вуліцы.

Ноч з пятніцы на суботу ён правёў у спальным мяшку і на кавалку кардона на Грэшым-Стрыт, у пяці хвілінах хады ад сабора Святога Паўла. Кампанію яму склаў расейскі бізнэсмэн Яўген Лебедзеў, уладальнік газет The Independent і The Evening Standard, якія і запусцілі кампанію ў зборы сродкаў на патрэбы бяздомных ветэранаў брытанскага войска.

Перад тым, як пераначаваць на вуліцы, Джонсан і Лебедзеў наведалі прытулак для бяздомных. Як высветлілася, насельнікі прытулку ў Халборн правялі не менш за два гады на вуліцы да таго, як апынуліся там. У некаторых выпадках людзі правялі на вуліцы па 20-40 гадоў, піша NEWSru.com.

Паводле вынікаў начлегу на вуліцы мэр Лондана заявіў, што шануе працу дабрачынных арганізацый і прыемна здзіўлены аб'ёмам працы, якую яны робяць.

- Людзі, якія служылі краіне ў самыя цяжкія часы, вартыя нашай дапамогі ў поўным аб'ёме, - адзначыў Джонсан. - За апошнія 20 гадоў колькасць бяздомных ветэранаў знізілася, але тое, што іх усё яшчэ так шмат,- наша трагедыя.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках