5 траўня 2024, Нядзеля, 20:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: «Je suis Charlie» ў Віцебску

3

Акцыя салідарнасці з ахвярамі парыжскага тэракту 7 студзеня прайшла ў Віцебску на фоне знакамітага графіці «з птушкамі і клеткамі».

Віцебскі праваабаронца Павел Левінаў мяркуе, што цяпер у Віцебску гэта знакавае месца, якое сімвалізуе салідарнасць журналістаў і свабоду слова. Таму ён сфатаграфаваўся тут з плакатам «Je suis Charlie» - у знак ушанавання памяці ахвяраў тэракту ў рэдакцыі часопіса Charlie Hebdo, паведамляе «Радыё Свабода».

«З такімі плакатам сфатаграфаваліся і яшчэ некалькі віцебскіх журналістаў і праваабаронцаў. А я наважыў, што фонам для маёй фатаграфіі павінен быць менавіта гэты вядомы малюнак-графіці, на якім намаляваныя тры жалезныя клеткі і птушкі з газеты, якія вырываюцца на волю. Гэта як увасабленне свабоды слова, свабоды выказваць сваю пазіцыю. Са свайго боку гэта пацвердзілі сваімі дзеяннямі віцебская міліцыя і суд - калі аштрафавалі журналістаў за фотасесію каля будынку з графіці. Мы з калегамі наважылі працягнуць ідэю невядомага мастака - сфатаграфаваліся тут з папяровымі клеткамі і птушкамі-арыгамі. Фотаздымкі з’явіліся ў інтэрнэце 5 лістапада, у дзень сусветнай кампаніі салідарнасці «Станем за журналістыку». За гэта ўдзельнікаў фотасесіі аштрафавалі, абвінаваціўшы ў правядзенні несанкцыянаванага пікетавання», - сказаў віцебскі праваабаронца.

Да будынка з графіці Павел Левінаў прыйшоў з чырвонымі гваздзікамі, перавязанымі чорнай жалобнай стужкай. Фотаздымкі, у тым ліку з плакатам «Je suis Charlie», ён выклаў на сваёй старонцы.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках