5 траўня 2024, Нядзеля, 12:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі палітолаг: Ніхто не ведае, што ў Пуціна ў галаве

23
Украінскі палітолаг: Ніхто не ведае, што ў Пуціна ў галаве

Сустрэча ў Астане залежыць ад некалькіх фактараў.

Такое меркаванне "Обозревателю" выказаў палітычны аналітык Аляксандр Палій.

"Прэс-сакратар Уладзіміра Пуціна - Дзмітрый Пяскоў сказаў, што гэта будзе залежаць ад падрыхтоўчай работы экспертаў. Цяпер на ўсходзе вельмі вялікая аптымізацыя тэрарыстаў. Магчыма, Расея робіць гэта для таго, каб перад перамовамі набіць кошт, а можа, яна, наадварот, рыхтуе нейкі наступ тэрарыстаў", - сказаў Палій.

Калі ж зыходзіць ад рацыяналізацыі, то Расея павінная быць зацікаўленая ў зняцці санкцый, паколькі пры тых эканамічных паказчыках і цане на нафту, якая ў іх ёсць зараз, будзе вялікае шчасце, на думку эксперта, калі ВУП у Расеі будзе як у крызісным 2008 годзе.

"Калі санкцыі стануць больш жорсткімі, то эканоміка Расеі проста абрынецца. Для больш менш прыстойнага ўзроўню Расея павінная быць зацікаўленая ў тым, каб закрыць тэму на ўсходзе Украіны і аддаць Данбас ёй, каб яна яго карміла. Але рашэнне ў Расеі прымае адзін чалавек. Цяжка сказаць, што ў яго ў галаве", - адзначыў Палій.

Нагадаем, неўзабаве ў сталіцы Казахстана Астане павінныя прайсці перамовы адносна сітуацыі ва Украіне ў "нармандскім фармаце".

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках