5 траўня 2024, Нядзеля, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менскае «Дынама» прадоўжыла кантракт з Варанковым

Андрэй Залескі «Дынама». Валянцін Адама Дыямандэ выстаўлены на трансфер.

Дасягнутая дамоўленасць з Ігарам Варанковым аб падаўжэнні кантракту. У мінулым сезоне паўабаронца згуляў за клуб 22 матчы ў чэмпіянаце Беларусі, 9 матчаў у Лізе Еўропы УЕФА і 1 гульню ў розыгрышы Кубка Беларусі 2014/15, інфармуе афіцыйны сайт «Дынама». Забіў 1 гол.

У сувязі з заканчэннем тэрміну кантракту клуб пакінуў Андрэй Залескі.

У мінулым сезоне Андрэй Залескі згуляў за клуб 17 матчаў у чэмпіянаце Беларусі і 2 матчы ў Лізе Еўропы УЕФА.

Валянцін Адама Дыямандэ выстаўлены на трансфер. Яму падшукваецца варыянт далейшага працаўладкавання.

У мінулым сезоне Дыямандэ згуляў за менскае «Дынама» 23 гульні ў чэмпіянаце Беларусі, 8 гульняў у Лізе Еўропы УЕФА і 1 гульню ў розыгрышы Кубка Беларусі 2014/15. Забіў 3 галы, аддаў 4 галявыя перадачы.

Фота: dinamo-minsk.by

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках