3 траўня 2024, Пятніца, 8:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Адаму Міхніку ўручаная літоўская Прэмія свабоды

1
Адаму Міхніку ўручаная літоўская Прэмія свабоды

Былы польскі дысідэнт атрымаў узнагароду ў Дзень абаронцы свабоды ў Літве.

Прэмія свабоды была ўручаная Адаму Міхніку ў Сейме Літвы на мерапрыемстве, прысвечаным святу, піша ru.DELFI.lt.

Прадстаўляючы лаўрэата, старшыня камісіі ў пытаннях прэміі парламентарый Ірэна Дэгутэне адзначыла, што ў 1991 годзе польскі дысідэнт прадэманстраваў безумоўную і непахісную падтрымку свабодзе Літвы, падтрымліваючы барацьбу грамадзян Літвы супраць агрэсіі Савецкага Саюза. Яна таксама падкрэсліла, што Міхнік не раз адназначна выказваўся супраць распальвання варожасці паміж польскім і літоўскім народамі з выкарыстаннем нацыянальных меншасцяў.

Сойм Літвы заснаваў Прэмію волі 15 верасня 2011 года, прыняўшы адмысловы закон. Прэмія складае 5 тысяч еўра (17,25 тысяч літаў). Яна ўручаецца штогод, 13 студзеня на ўрачыстым пасяджэнні парламента.

Першай прэміі быў ўдастоены расейскі праваабаронца Сяргей Кавалёў, другой прэміі - стваральнік Лігі свабоды Літвы і былы палітвязень Антанас Церляцкас, трэцяй прэміі - заснавальнік падпольнага ў савецкія часы друкаванага выдання "Хронікі Літоўскай Каталіцкай царквы", арцыбіскуп Сігітас Тамкявічус.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках