3 траўня 2024, Пятніца, 9:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Па ўсёй Літве ў вокнах запаліліся свечкі

6

Кожны год у студзені грамадзяне Літвы ўспамінаюць, што свабоду ніхто не дае - яе трэба здабыць.

У студзені 1991 года грамадзяне Літвы, якія імкнуліся да адзінства і свабоды, атрымалі гістарычную перамогу. Народ выстаяў супраць агрэсіі савецкіх акупантаў і мясцовых калабарантаў, супраць спробы перавароту, піша ru.delfi.lt.

У памяць аб гэтай перамозе ў аўторак сотні жыхароў запалілі памятныя свечкі - гэта доказ сабе і ўсяму свету, што літоўцы і сёння адзіныя і гатовыя абараняць здабытую свабоду.

«13 студзеня 1991 года, не спалохаўшыся грубай сілы, мы абаранілі сваю радзіму. Свой дом, мову і права жыць у незалежнай Літве. Нашу свабоду захавала наша адзінства - нязломнае і не заглушанае. Адзінства, якое кожны з нас павінен умацоўваць і берагчы», - сказала прэзідэнт Літвы Даля Грыбаўскайтэ.

Свечкі ў вокнах ужо з 8 гадзін раніцы запаліліся ў школах, у грамадскіх і прыватных установах, прадпрыемствах, у дамах жыхароў.

Фота: DELFI

У гэтым годзе грамадзянская ініцыятыва «Памяць жывая, паколькі сведчыць» у Літве праходзіць ужо ў восьмы раз. Сімвал ініцыятывы - свечка, якая сімвалізуе жыццё, святло, справядлівасць, памяць і адзінства. Грамадзянская ініцыятыва доўжыцца ўсяго 10 хвілін, але яе значэнне доўгае.

У 2014 годзе ініцыятыву падтрымалі больш за 1200 школ і іншых устаноў.

13 студзеня 1991 пры штурме тэлевежы ў Вільні загінулі 14 абаронцаў свабоды Літвы, сярод іх - адна дзяўчына, Ларэта Асанавічутэ, якая трапіла пад гусеніцы танка і памерла ў лякарні. У медыцынскія ўстановы звярнуліся 580 пацярпелых.

Спрабуючы зрынуць законна абраную і аб'явіўшую аднаўленне незалежнасці Літвы ўладу, савецкае войска ў ноч на 13 студзеня 1991 года ў Вільні заняла тэлевежу і будынак Камітэта радыё і тэлебачання, які абараняў шматтысячны натоўп мірных жыхароў Літвы.

Фота: DELFI

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках