29 красавiка 2024, панядзелак, 0:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праз два месяцы скасуюць цягнік Менск-Варшава

8
Праз два месяцы скасуюць цягнік Менск-Варшава

З 15 сакавіка цягніка Менск-Варшава больш не будзе.

Па чыгунцы ў польскую сталіцу можна будзе даехаць толькі цягніком «Паланэз» з Масквы.

У прэс-службе польскай кампаніі «Інтэрсіці» паведамілі, што маршруты цягнікоў №115 і 116 прыпыняць для «аптымізацыі маршрутаў і выдаткаў».

«Выдаткі на абслугоўванне былі большыя, чым даходы. Мы разумеем важнасць гэтага маршруту, але застаецца цягнік «Паланэз». Калі попыт значна падвысіцца, то мы павялічым колькасць вагонаў у цягніку», - паведамілі ў прэс-службе.

У «Інтэрсіці» не выключаюць, што праз некаторы час цягнікі Менск-Варшава зноў пачнуць курсаваць. Але не ў 2015 годзе, паведамляе «Белсат».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках