3 траўня 2024, Пятніца, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Навукоўцы распрацавалі прэпарат, здольны амалоджваць імунную сістэму

2
Навукоўцы распрацавалі прэпарат, здольны амалоджваць імунную сістэму

Брытанскія навукоўцы абвясцілі аб новай распрацоўцы.

Навукоўцы з Вялікай Брытаніі стварылі прэпарат, які можа амаладзіць імунную сістэму пажылых людзей, імкліва знізіўшы смяротнасць ад грыпу, піша korrespondent.net.

Даследчыкі распрацавалі сістэму лячэння, якая значна падвышае здольнасць змагацца з грыпам і іншымі вірусамі. З заявы спецыялістаў Оксфардскага ўніверсітэта, пасля ін'екцыі новага хімічнага рэчыва пажылыя людзі атрымаюць імунную сістэму, як у 20-гадовых. Гэта дазволіць людзям старэйшага ўзросту, як мінімум, добра рэагаваць на вакцыны.

Калі прэпарат на аснове спермідына так жа паспяхова пройдзе клінічныя выпрабаванні на людзях, як ужо паказаў сябе на жывёлах, гэта можа дапамагчы ліквідаваць адну з сур'ёзных праблем аховы здароўя.

Паводле статыстыуі, грып у Англіі штогод забірае жыцці 5 тысяч чалавек - большасць з іх пажылыя людзі.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках